Перайсьці да зьместу

Павал Вэнт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Вэнт
17 чэрвеня 1880(1880-06-17)1971
Месца нараджэньня
Месца сьмерці
Узнагароды
ордэн сьвятога Георгія IV ступені ордэн сьвятога Ўладзімера III ступені ордэн сьвятога Ўладзімера IV ступені ордэн Сьвятой Ганны 2 ступені ордэн сьвятога Станіслава II ступені ордэн сьвятой Ганны III ступені ордэн сьвятога Станіслава III ступені ордэн сьвятой Ганны IV ступені медаль «За паход у Кітай» мэдаль „У памяць расейска-японскай вайны“ медаль «За працу па выдатным выкананні ўсеагульнай мабілізацыі 1914 года» Залатая шабля «За сьмеласьць»

Павал Вэнт (17 чэрвеня 1880, Менская губэрня — ?) — генэрал-маёр БНР.

Нарадзіўся ў шляхецкай лютэранскай сям’і. Скончыў Кадэцкі корпус, Міхайлаўскую артылерыйскую вучэльню, Электратэхнічныя курсы (інстытут), Вайскова-аўтамабільную школу, Мікалаеўскую вайсковую акадэмію з дадатковым курсам Генэральнага штабу.

Падчас Грамадзянскай вайны ў Расеі — начальнік штабу Заходняй (Беларускай) арміі, камандзір Крымскага коннага палка. Быў у прыязных адносінах з генэралам Сакіро-Яхантавым, галоўным інспэктарам па фармаваньні Добраахвотніцкай арміі.

Пасьля выдзяленьня, са згоды французаў, Урадам УНР сродкаў на фармаваньне беларускіх частак у Адэсе пачалося фармаваньне беларускай дывізіі, яе камандзірам быў прызначаны Вэнт, якому неўзабаве прысвоілі генэральскі чын[1]. Камандзір Асобнай беларускай дывізіі на поўдні Расеі і прадстаўнік БНР пры штабе войскаў Кааліцыі.

Падчас эвакуацыі ў канцы сакавіка — пачатку красавіка 1919 г. французаў і «добраахвотнікаў» з Адэсы мусіла эвакуявацца і беларуская дывізія. Аднак сам камандзір дывізіі Вэнт застаўся ў Адэсе і перайшоў на бок бальшавікоў. Бальшавікі на базе дывізіі пачалі фармаваньне беларускай савецкай брыгады, якая хутка налічвала ўжо 10 тысячаў байцоў. Камандаваў брыгадай генэрал Вент.

Нацыянальна настроеныя афіцэры выступалі за перадысьлякацыю брыгады ў Менск, каб выбіць адтуль бальшавікоў, але гэта не было дазволена. Пазьней у Адэсе пачалося паўстаньне М. Грыгор’ева, да якога прымкнуў Вэнт. Аднак яно было здушанае, і Вэнту давялося ўцякаць, а яго брыгада была адпраўлена на фронт[2].

Працаваў інструктарам Генэральнага штабу Летувіскай арміі і вайсковым радцам пры Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Эстоніі і Латвіі, генэрал-маёр БНР. Быў асабіста ўпаўнаважаны Радай народных міністраў БНР весьці перамовы з урадам Эстоніі пра прызнаньне Эстоніяй незалежнасьці БНР і пра пасрэдніцтва Эстоніі і перамовах з урадам Савецкай Расеі. Вёў ліставаньне з камандзірам Асобнага атрада БНР у Эстоніі — генэралам Булак-Булаховічам па пытаньнях фармаваньня атраду.

  1. ^ Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі… Т. 1, кн. 1. — С. 552.
  2. ^ Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі… Т. 1, кн. 1. — С. 553.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі: У 2-х кн. / Склад. С. Шупа. — Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага: Беларускі інстытут навукі і мастацтва. Таварыства беларускага пісьменства, 1998. — 1721 с.