Генэрал-ад’ютант

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Генэрал-ад'ютант»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Адмірал Е. І. Аляксееў у мундыры генэрал-ад’ютанта, на пагонах — вэнзэлі Мікалая II, бачныя залатыя аксэльбанты генэрал-ад’ютантаў

Генэрал-ад’ютант — вайсковае, затым толькі сьвіцкае званьне і пасада ў расейскай арміі, упершыню ўведзеная Пятром I для асобаў, якія былі старэйшымі ад’ютантамі пры імпэратары, генэрале-фэльдмаршалы, іх памочнікаў, пры поўных генэралах. Генэрал-ад’ютант пры цары ўзначальваў паходную канцылярыю, а пры генэрале-фэльдмаршалы і яго памочніках выконваў ад’ютанцкія абавязкі і ведаў справаводзтвам пры штабе. З 1808 году званьне генэрал-ад’ютанта стала выкарыстоўвацца як ганаровае званьне вышэйшых чыноў, залічаемых у сьвіту імпэратара. Прысвойвалася яно поўным генэралам і генэрал-лейтэнантам. Гэтага званьня ўдастойваліся таксама і іншыя вышэйшыя вайсковыя чыны за заслугі.