Перайсьці да зьместу

Рудольф Дызэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рудольф Дызэль
ням. Rúdolf Chrístian Karl Diésel
Рудольф Дызэль (1883 год)
Род дзейнасьці інжынэр, вынаходнік і прадпрымальнік
Дата нараджэньня 18 сакавіка 1858
Месца нараджэньня Парыж
Дата сьмерці 29 верасьня 1913 (55 гадоў)
Месца сьмерці Ля-Манш
Прычына сьмерці утапленьне[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак вынаходнік, прадпрымальнік, інжынэр, эспэрантыст
Навуковая сфэра інж.[d]
Месца працы
Сябра ў Асацыяцыя нямецкіх інжынераў[d]
Бацька Тэадор Дызэль
Маці Элізэ Дызэль
Жонка Марта Дызэль (дз. пр. Фляшэ)
Дзеці Рудольф, Гэдзі ды Ойген
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Рудольф Хрысьціян Карл Дызэль (ням. Rúdolf Chrístian Karl Diésel; 18 сакавіка 1858, Парыж — 29 верасьня 1913, Ля-Манш) — нямецкі інжынэр і вынаходнік, стваральнік дызэльнага рухавіка.

У 1872 годзе Дызэль вырашае стаць інжынэрам і ў 1873 скончыў рэальнае вучылішча таксама, як і ў 1875 — Аўгсбурскую політэхнічную школу — лепшым вучнем. Адукацыю ён працягвае ў Мюнхэнскай вышэйшай політэхнічнай школе, якую ў 1880 годзе скончыў, здаў выпускныя экзамэны з найлепшымі вынікамі з пачатку яе існаваньня.

27 лютага 1892 году Дызэль падае заяву на атрыманьне патэнту на «новы рацыянальны цеплавы рухавік», які і атрымлівае ў імпэратарскім патэнтным бюро ў Бэрліне 23 лютага 1893 году пад назваю «Мэтад і апарат для пераўтварэньня высокай тэмпэратуры ў работу» (зарэгістраваны 28 лютага 1892 году). Другі патэнт з мадыфікаваным цыклем Карно быў зарэгістраваны 29 лістапада 1893 году.

З 1893 году вяліся распрацоўкі новага рухавіка на Аўгсбурскам машынабудаўнічым заводзе (з 1904 году M.A.N.) пры фінансавам удзеле кампаніяў Фрыдрыха Крупа і братоў Зульцэр (Sulzer Brothers Ltd). Першы функцыянуючы рухавік быў створаны Дызэлем там жа ў 1897 годзе. Магутнасьць рухавіка была 20 к. с. пры 172 абаротах у хвіліну, ККДз 26,2% пры вазе пяць тонаў. Гэта нашмат пераўзыхадзіла існуючая рухавікі Ота с ККДз 20% і судовыя паравыя турбіны з ККДз 12%, што вызвала неадкладную цікаўнасьць прамысловасьці.

1 студзеня 1898 году заснаваны завод па вытворчасьці дызэльных рухавікоў. Восеньню 1900 году ў Лёндане дзеля гэтых мэтаў рэгіструецца кампанія. Першы карабель з дызэльным рухавіком пабудаваны ў 1903 годзе. У 1908 годзе пабудаваны першы дызэльны рухавік малых памераў, першы грузавы аўтамабіль і першы лякаматыў на дызэльным рухавіку. У 1936 годзе ўпершыню запушчаны ў сэрыю легкавы аўтамабіль на дызэльным рухавіку (Мэрсэдэс-Бэнц-260D). Яго распрацавала кампанія «Даймлер-Бэнц».

Шматлікія патэнтныя працэсы падарвалі здароўе (лекаваўся ў псыхіятрычнай клініцы ў Нойвітцэльсбаху) Рудольфа Дызэля, акрамя таго фінансавае становішча яго справаў было нездавальняючым — Дызэль ня быў добрым бізнэсмэнам.

29 верасьня 1913 году Рудольф Дызэль адправіўся з Антвэрпэну на борце парома «Дрэздэн» у Лёндан на сустрэчу. Ён, здавалася, быў у добрым настроі, аднак, пасьля таго, як увечары адправіўся ў сваю каюту, яго болей ніхто ня бачыў. Празь некалькі тыдняў нямецкімі рыбакамі былі прад’яўленыя для апазнаньня два пярсьцёнкі, зьнятыя зь цела добра апранутага мужчыны, якога знайшлі ў моры. Па марскім звычаі цела пакінулі ў вадзе. Сын Рудольфа Дызэля апазнаў пярсьцёнкі, якія належылі яго бацьку. Дакладныя абставіны сьмерці так і не былі высьветленыя.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рудольф Дызэльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Матэматычная генеалогія (анг.) — 1997.