Таварыства мёртвых паэтаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Таварыства мёртвых паэтаў
па-ангельску: Dead Poets Society
Жанр гісторыя пра сталеньне[d], драматычны фільм[d][1][2][3][…] і моладзевы фільм[d][4][5]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Ўільям Андэрсан[d]
Вытворчасьць Touchstone Pictures[d]
Распаўсюд InterCom[d] і Netflix
Дата выхаду 2 чэрвеня 1989[10], 12 студзеня 1990[11], 25 студзеня 1990[12] і 1989
Працягласьць 123 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова[13]
Бюджэт $ 16,4 мільёну
Прыбытак каля $ 236 мільёнаў
Старонка на IMDb

«Таварыства мёртвых паэтаў» (па-ангельску: Dead Poets Society) — мастацкі фільм, зьняты рэжысэрам Пітэрам Ўірам ў 1989 годзе, драма. Прэмія «Оскар» за найлепшы арыгінальны сцэнар, таксама фільм намінаваўся ў катэгорыях «Найлепшы фільм» і «Найлепшая мужчынская роля» (Робін Ўільямз). Дзьве прэміі «БАФТА» за найлепшы фільм году й найлепшую музыку. Фільм распавядае пра гісторыю настаўніка ангельскай мовы й літаратуры, які натхняе сваіх вучняў зьмяняць штосьці ў сваім жыцьці й абуджае ў іх цікавасьць да паэзіі й літаратуры. Дзеяньне фільму адбываецца ў выдуманай акадэміі гораду Ўэлтан у штаце Вэрмонт. Карціна мела надзвычайны посьпех у Злучаных Штатах і Эўропе[14].

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ЗША 1950-я гады. Сем юнакоў: Ніл Пэры (Робэрт Шон Леанард), Тод Эндэрсан (Ітан Гоўк), Нокс Овэрстрыт (Джош Чарлз), Чарлі «Новы цуд» Дэлтан (Гэйл Гансэн), Рычард Кэмэран (Дылан Касман), Стывэн Мікс (Алелон Руджыера), Джэрард Пітс (Джэймз Ўотэрстан) зьяўляюцца вучнямі найпрэстыжнейшай акадэміі ў ЗША — Вэлтан, у аснове якой ляжаць чатыры прынцыпы: «Традыцыя», «Гонар», «Дысцыпліна» і «Дасканаласьць» («Tradition», «Honour», «Discipline» і «Excellence»). Аднак самі вучні даюць іншае вызначэньне сваім слупам, як яны іх называюць, школы «Гэлтан» (даслоўна — «пякельня»): «Пародыя», «Жах», «Упадніцтва» і «Адстой» («Travesty», «Horror», «Decadence» і «Excrement»).

У першы ж дзень вучні сустракаюць новага настаўніка, Джона Кітынга (Робін Ўільямз), мэтады выкладаньня якога карэнным чынам адрозьніваюцца ад традыцыйных, якія выкарыстоўваюцца ў гэтай школе ўжо на працягу многіх дзясяткаў гадоў. Новы настаўнік пачынае выкладаньне з палымянай лекцыі аб іхняй няўхільнай сьмерці, тлумачыць, што жыцьцё мімалётнае, таму яны павінны прытрымлівацца прынцыпу «Лаві дзень» (лац. «Carpe diem», гэта значыць карыстайся сёньняшнім днём, лаві імгненьне — паэтычны заклік рымскага паэта Гарацыюса), а сябе ён просіць называць «О, капітан, мой капітан!». Астатняя частка фільму — абуджэньне, у якім героям фільму й гледачам даецца зразумець, што людзі, якія маюць аўтарытэт, павінны заўсёды дзейнічаць як «правадыры». Юнакі ў таямніцы ад усіх вяртаюць да жыцьця літаратурны клюб «Таварыства мёртвых паэтаў», чальцамі якога ў свой час зьяўляўся й сам Кітынг. Аднак бацькам ня вельмі падабаецца такое захапленьне юнакоў паэзіяй.

У ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Оскар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Найлепшы сцэнар
  • Намінацыя на найлепшы фільм
  • Намінацыя на найлепшую мужчынскую ролю (Робін Ўільямз)
  • Намінацыя на найлепшага рэжысэра (Пітэр Ўір)

Залаты Глёбус[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Намінацыя на найлепшы фільм (драма)
  • Намінацыя на найлепшую мужчынскую ролю (драма, Робін Ўільямз)
  • Намінацыя на найлепшага рэжысэра (Пітэр Ўір)
  • Намінацыя на найлепшы сцэнар

Брытанская акадэмія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Найлепшы фільм
  • Найлепшы саўндтрэк
  • Намінацыя на найлепшую мужчынскую ролю (Робін Ўільямз)
  • Намінацыя на найлепшага рэжысэра (Пітэр Ўір)
  • Намінацыя на найлепшы арыгінальны сцэнар
  • Намінацыя на найлепшы мантаж

Сэзар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Найлепшы замежны фільм

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]