Перайсьці да зьместу

Рататуй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рататуй
Тыпасноўная страва[d]
Нацыянальная стравафранцуская кухня[d]
Паходжаньне
Распаўсюджаныя складнікікабачок[d], O. majorana, баклажан[d], салодкі перац[d], памідор[d], часнык[d], цыбуля[d] і базылік[d]

Ратату́й (па-француску: ratatouille, ʁataˈtuj; ад «rata» — ежа ў прастамоўі і «touiller» — памешваць) — традыцыйная страва правінцыйнай праванскай кухні. Агародніннае рагу зь перцаў, баклажанаў і кабачкоў, шмат у чым падобнае да вугорскага леча.

Паўстаўшы першапачаткова ў раёне сучаснай Ніццы, рататуй быў стравай небагатых сялянаў ды складаўся з цукіні, памідораў, перцу, цыбулі і часнаку. З Правансу страва пашырылася сьпярша па ўсёй Францыі, а затым і за ейныя межы. У сучасны варыянт стравы таксама дадаюць баклажан.