Перайсьці да зьместу

Леча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леча
2011 год
2011 год
Тыпрагу
Нацыянальная стрававугорская
ПаходжаньнеВугоршчына
РэгіёнЭўропа
Асноўны складніктаматы
Распаўсюджаныя складнікібаўгарскі перац (чырвоны), часнок, молаты перац (папрыка)
Падобныя стравырататуй

Лечарагу з таматаў, салодкіх перцаў (папрыкі) і цыбулі.

Ёсьць стравай вугорскай кухні. Таксама зьяўляецца пашыранай стравай у заходнеславянскіх краінах — Польшчы, Славаччыне і Чэхіі — а таксама ў Аўстрыі, Харватыі і Ізраілі.

Для прыгатаваньня леча выкарыстоўваюць: таматы — 3 кг, баўгарскі перац (чырвоны) — 10 адзінак, часнок — 7-8 зубкоў, молаты перац (папрыка) — 1 чайная лыжка[1].

Слоік леча (2007 г.)

Таматы і перац мыюць. У таматаў абразаюць пладаножкі. У перцаў выдаляюць насенныя скрынкі. Часнок ачышчаюць і дробна наразаюць. Палову (1,5 кг) таматаў дробна наразаюць. Перац наразаюць адвольна. Нарэзаныя складнікі (1,5 кг таматаў, перац і часнок) зьмяшчаюць у рондаль, дзе вараць цягам 10 хвілінаў. Затым дадаюць 2-ю палову (1,5 кг) буйна нарэзаных таматаў і молаты перац (папрыку). Атрыманую сумесь працягваюць варыць яшчэ 30 хвілінаў. Гатовае гарачае леча разьліваюць у пастэрызаваныя слоікі і закатваюць. Слоікі пераварочваюць і пакідаюць да поўнага астываньня. З паказанай колькасьці складнікаў атрымліваюць 7 слоікаў па паўлітра кожны[1].

  1. ^ а б Леча бяз воцату // Зьвязда : газэта. — 10 жніўня 2013. — № 148 (27513). — С. 8. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лечасховішча мультымэдыйных матэрыялаў