Перайсьці да зьместу

Вайна 1812 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вайна 1812 году
«Адступленьне Напалеона з Расеі», карціна А. Нортэна
Дата: 24 чэрвеня — 14 сьнежня 1812 г.
Месца: Расейская імпэрыя
Вынік: Амаль суцэльнае зьнішчэньне арміі Напалеона
Супернікі
Сьцяг Францыі Француская імпэрыя
Саюзьнікі:[a]
Аўстрыя,
Прусія,
Швайцарыя
Васалы:[b]
Райнскі саюз[c],
Італія[d],
Варшаўскае герцагства[e]
Гішпанія[f]
Сьцяг Расеі Расея
Саюзьнікі:
Ангельшчына і Швэцыя[g]
Камандуючыя
Сьцяг Францыі Напалеон I,
Сьцяг Францыі Э. Макдональд,
Сьцяг Францыі Жэром Банапарт,
К.-Ф. Шварцэнбэрг,
Я. Багарнэ,
Сьцяг Францыі Удзіно,
Сьцяг Францыі К.-В. Пэрэн,
Сьцяг Францыі Л.-Н. Даву,
Сьцяг Францыі М. Нэй
Сьцяг Расеі Аляксандар I,
Сьцяг Расеі М. Кутузаў,
Сьцяг Расеі М. Б. Барклай-дэ-Толі,
Сьцяг Расеі П. І. Багратыён †,
Сьцяг Расеі А. П. Тармасаў,
Сьцяг Расеі П. В. Чычагаў,
Сьцяг Расеі П. Х. Вітгенштайн
Колькасьць
610 тыс. салдатаў,
1370 гарматаў
650 тыс. салдатаў,
1600 гарматаў
400 тыс. апалчэнцаў[2]
Страты
200 тысяч[1],
1200 гарматаў
210 тысяч салдатаў

Вайна́ 1812 го́ду (па-расейску: Отечественная война 1812 года, па-француску: Campagne de Russie) — вайсковыя дзеяньні ў 1812 годзе паміж Расейскай імпэрыяй і арміяй Напалеона Банапарта, якая ўварвалася на яе тэрыторыю. У напалеоназнаўстве таксама выкарыстоўваецца тэрмін «Расейская кампанія 1812 году» (франц. campagne de Russie pendant l 'année 1812).

Скончылася амаль суцэльным зьнішчэньнем напалеонаўскага войска і пераносам вайсковых дзеяньняў на тэрыторыю Польшчы і Нямеччыны ў 1813 годзе.

Напалеон першапачаткова называў гэтую вайну «другой польскай», бо адной з абвешчаных ім мэтаў кампаніі было адраджэньне ў супрацьвагу Расейскай імпэрыі Польскай незалежнай дзяржавы з улучэньнем у яе тэрыторыяў Літвы (сучасных Беларусі й Летувы).

У склад арміяў Барклая-дэ-Толі і Багратыёна ўваходзілі 3—7, 11, 12, 14—18, 21, 23 і 27-я пяхотныя дывізіі, якія прынялі на сябе галоўны цяжар ваенных дзеянняў і Барадзінскай бітвы і дзе служылі рэкруты, набраныя ў 1788 годзе на анэксаванай тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага[3].

1 ліпеня 1812 году Напалеон падпісаў указ аб утварэньні Вялікага Княства Літоўскага у складзе Віленскага, Гарадзенскага, Менскага і Беластоцкага дэпартамэнтаў і прызначыў Часовы ўрад з прадстаўнікоў мясцовай шляхты. Галоўнымі ягонымі задачамі былі: мабілізацыя насельніцтва ў францускую армію, яе матэрыяльнае забесьпячэньне, ахова камунікацыў, падтрыманьне парадкаў у тыле і г. д. Мелася на мэце стварыць 100-тысячнае войска, але рэальна пасьпелі выставіць 5 палкоў пяхоты (нумары з 18-га да 22-га) і 4 уланскія палкі (з 17-га да 20-га). Апроч таго, сфармаваўся лёгкаконны полк пад камандаю генэрала Яна Канопкі, да якога далучыўся эскадрон беларускіх татараў на чале з Мустафой Ахматовічам. Да корпуса Юзэфа Панятоўскага далучылася беларуская артылерыйская батарэя. Асобны полк уланаў у 3 тысячы шабляў выставіў сваім коштам князь Дамінік Радзівіл. На Палесьсі фармаваўся 6-ты пяхотны полк. Пад канец вайны ў сьнежні на заклік да паспалітага рушаньня сабраліся конныя харугвы шляхты. Агулам на баку Напалеона былі 24 тысячы беларускіх жаўнераў, якіх здолеў абмундзіраваць і ўзброіць Часовы ўрад[3].

  1. ^ Аўстрыя, Прусія і Швайцарыя ўклалі ў армію Напалеона паводле вайсковай дамовы 30 тыс., 20 тыс. і 8 тыс. салдатаў, адпаведна
  2. ^ Напалеон зьяўляўся сюзэрэнам сямі васальных каралеўстваў (Італіі(en), Нэапаля, Гішпаніі, Вэстфаліі, Баварыі, Саксоніі, Вюртэмбэргу) і трыццаці манархаў (нямецкія герцагствы і княствы). Бэльгія, Нідэрлянды, Ілірыйскія правінцыі, ганзейскія гарады Нямеччыны лічыліся ня ў ліку васалаў, а ў складзе Францускай імпэрыі.
  3. ^ Райнскі саюз аб’ядноўваў 37 нямецкіх дзяржаваў, зь якіх найбольш буйнымі былі Баварыя і Саксонія
  4. ^ Раздробленая Італія была прадстаўлена двума каралеўствамі, паўночным каралеўствам Італія, дзе каралём быў сам Напалеон, і паўднёвым Нэапалітанскім каралеўствам, дзе каралём быў маршал Напалеона Мюрат.
  5. ^ Фармальна Варшаўскае герцагства зьяўлялася ўладаньнем францускага караля. Палякі паставілі ў армію Напалеона да 90 тыс. салдатаў.
  6. ^ Каралём Гішпаніі быў брат Напалеона Жозэф. Хоць Жозэф адправіў у Расею невялікі кантынгент.
  7. ^ у вайне на тэрыторыі Расеі ня ўдзельнічалі
  1. ^ Thierry Lentz, Nouvelle histoire du Premier Empire, tome 2, 2004
  2. ^ Троицкий Н. А. Россия в XIX веке. Курс лекций, — М.: Высшая школа. 1997. — стр. 47
  3. ^ а б Тарасаў К. На чыім баку былі беларусы ў вайне 1812 году? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 51.