Перайсьці да зьместу

Расейска-Азіяцкі банк (Гомель)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Расейска-Азіяцкі банк
Расейска-Азіяцкі банк
Расейска-Азіяцкі банк
Краіна Беларусь
Места Гомель
Каардынаты 52°25′37″ пн. ш. 31°00′51″ у. д. / 52.42694° пн. ш. 31.01417° у. д. / 52.42694; 31.01417Каардынаты: 52°25′37″ пн. ш. 31°00′51″ у. д. / 52.42694° пн. ш. 31.01417° у. д. / 52.42694; 31.01417
Архітэктурны стыль нэаклясыцызм
Аўтар праекту Оскар Рудольфавіч Мунц[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Расейска-Азіяцкі банк на мапе Беларусі
Расейска-Азіяцкі банк
Расейска-Азіяцкі банк
Расейска-Азіяцкі банк
Расейска-Азіяцкі банк на Вікісховішчы

Расейска-Азіяцкі банк — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Гомлі. Знаходзіцца на рагу гістарычных Прабойнай і Барона Нолькена вуліцаў[a]. Твор архітэктуры нэаклясыцызму. Цяпер тут месьціцца Галоўная ўправа Нацыянальнага банку Беларусі ў Гомельскай вобласьці.

У 1903 годзе ў Гомлі адкрылася камісіянэрства Паўночнага банку, пераўтворанае праз год у аддзел. 30 ліпеня 1910 году празь зьліцьцё Паўночнага і Расейска-Кітайскага банку ўтварыўся Расейскай-Азіяцкі банк. У 1910—1912 гадох дзеля яго збудавалі мураваны будынак паводле праекту архітэктара Оскара Мунца.

Помнік архітэктуры нэаклясыцызму. Гэта 2-павярховы Г-падобны ў пляне будынак. Скругленая кутняя частка вылучаецца цыліндрычнай вежай з купалам. Фасады падзяляюцца карнізным пасам на два ярусы, ніжні апрацоўваецца рустам. На роўніцы сьценаў — тонкія ліштвы, маскароны, гірлянды. На вежы, абапал круглага дахавага акна — алегарычныя выявы бога-заступніка гандлю Мэркурыя і жаночай фігуры ў антычным адзеньні.

Унутраны плян першага паверха анфілядны, другога — калідорны[1].

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая 9 або вуліца Ланге, 14
  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 153.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.