Перайсьці да зьместу

Агнешка Рамашэўская-Гузы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Рамашэўска-Гузы»)
Агнешка Рамашэўская-Гузы
Agnieszka Romaszewska-Guzy
Aгнешка Рaмашэўская-Гузы (2014)
Род дзейнасьці журналістка
Дата нараджэньня 15 студзеня 1962(1962-01-15)[1] (62 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак журналістка
Месца працы
Сябра ў Таварыства польскіх журналістаў[d] і Незалежны саюз студэнтаў[d]
Бацька Зьбігнеў Рамашэўскі[d]
Маці Зоф’я Рамашэўская[d]
Узнагароды
Мэдаль да стагодзьдзя БНР крыж Свабоды і Салідарнасьці Кавалерскі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы

Агне́шка Марыя Рамашэ́ўская-Гу́зы (па-польску: Agnieszka Maria Romaszewska-Guzy) — беларуская й польская журналістка, былая дырэктарка спадарожнікавага тэлеканала «Белсат».

Дачка Зьбігнева ды Зофіі Рамашэўскіх. Нарадзілася ў 1962 годзе ў Варшаве. У 1987 годзе скончыла факультэт гісторыі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Брала ўдзел у незалежным студэнцкім руху, была прадстаўніком Агульнапольскага ўстаноўчага камітэту Незалежнага аб’яднаньня студэнтаў (НАС), а потым сябрам рэвізійнай камісіі НАС. Пасьля ўвядзеньня ў Польшчы ваеннага становішча супрацоўнічала з апазыцыйным рухам, удзельнічала ў стварэньні руху «Свабода й Мір». У 1987—1990 гадах знаходзілася на доктарскай стыпэндыі ў Ельскім унівэрсытэце (ЗША).

У 1990 годзе кінула навуковую кар’еру і вярнулася ў Польшчу. Ад 1991 году працавала ў «Życie Warszawy», стажавалася ў Washington Times, Washington Post і New Republic. Ад красавіка 1992 году — на польскім тэлебачаньні. Ад 1999 году — адмысловы карэспандэнт і рэдактар замежнай рэдакцыі. Працавала ў Косаве, Босьніі, Македоніі, Румыніі, Аўганістане.

У 2004—2005 гадах працавала міжнародным карэспандэнтам — рыхтавала справаздачы перш за ўсё зь Беларусі й Украіны. Ад ліпеня да лістапада 2005 году пастаянна знаходзілася ў Горадні й Менску.

У лістападзе 2005 году галоўнай управай Польскага тэлебачаньня прызначана на пасаду карэспандэнта ў Менску. Але ўжо ў сьнежні беларускія ўлады анулявалі візу.

Аўтар канцэпцыі стварэньня пры Польскім тэлебачаньні асобнага тэлеканалу для Беларусі.

Са сьнежня 2007 году — дырэктарка ТБ «Белсат». Дамагалася большай заангажаванасьці TVP у фінансаваньне тэлеканалу.

18 сакавіка 2009 году Рада TVP звольніла Агнешку Рамашэўскую-Гузы з пасады дырэктаркі TV Polonia і ТБ «Белсат», аднак неўзабаве яна была адноўлена на пасадзе.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Agnieszka Maria Romaszewska-Guzy // https://polskiemiesiace.ipn.gov.pl/mie/form/r9133779,Romaszewska-Guzy-Agnieszka-Maria