Русэнскі Лом
Выгляд
| Русэнскі Лом | |
Русенски Лом | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | Разград |
| Вусьце | Дунай |
| Краіны басэйну | Баўгарыя |
| Вобласьці | Русэнская вобласьць |
| Даўжыня |
|
| Сярэднегадавы сьцёк | 196,9 км |
| Плошча басэйну | 2985 км² |
Ру́сэнскі Лом (па-баўгарску: Русенски Лом) — рака на паўночным усходзе Баўгарыі, апошні буйны правы прыток Дунаю. Рака ўтвараецца празь зьліцьцё рэкаў Белы Лом і Чорны Лом, першая бярэ свой выток на поўдзень ад Разграду, а другая на паўднёвы ўсход ад Папова. Русэнскі Лом упадае ў Дунай у горадзе Русэ, што і дало назву рацэ. Агульная працягласьць ад вытоку Белага Лому складае 196,9 кілямэтраў[2]. Вышыня вусьця складае 18 мэтраў над узроўнем мора. Русэнскі Лом працякае праз прыродны парк Русэнскі Лом.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://www.nsi.bg/sites/default/files/files/publications/God2017.pdf
- ↑ «Statistical Yearbook 2017». National Statistical Institute. — С. 17.