Радыёспорт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пэленгацыя радыёпрымачом з хвалевай антэнай(en) (першынство сьвету 2004 году)

Радыёспорт — агульнафізычныя практыкаваньні з выкарыстаньнем радыёапаратуры. Улучае 3 віды гульні: хуткасную тэлеграфію(en), радыёпэленгацыю(en) і радыёсувязь на кароткіх хвалях(en). Вымагае ад удзельнікаў добрай памяці, музычнага слыху, уважлівасьці, імгненнай рэакцыі і ўменьня выкарыстоўваць тэлеграфны ключ(en). З 1977 году Міжнародны радыёаматарскі саюз(en) (Ньюінгтан, акруга Гартфард, штат Канэктыкут, ЗША) праводзіць Першынство сьвету па радыёспорце, што з 1995 па 2011 год ладзілася аднойчы на 2 гады[1]. З 1990 году ладзіцца Каманднае першынство сьвету па радыёспорце(en).

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

7 верасьня 1993 году заснавалі Беларускую фэдэрацыю радыёаматараў і радыёспартсмэнаў(en). У 2003 годзе ў Менску прайшло Першынство сьвету па хуткаснай тэлеграфіі. На 2011 г. Добраахвотнае таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Рэспублікі Беларусь (ДТСААФ Беларусі) сумесна зь Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь навучала хуткаснай радыётэлеграфіі з 6-гадовага ўзросту ў дамах тэхнічнай творчасьці дзяцей і моладзі. Зборная Беларусі па хуткаснай тэлеграфіі, якую ўтварала ДТСААФ Беларусі, перамагала ў камандным заліку на першынстве сьвету ў 1997, 2003, 2005, 2007, 2009, 2011[1] і 2012 гадах. У 1997, 2003, 2005, 2007 і 2009 г. пераможцам першынства сьвету ў асабістым заліку станавіўся беларус Андрэй Біндасаў, які за свае дасягненьні трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса[2]. У 2011 і 2012 гг. — беларус Сяргей Швядко[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]