Радзейкішкі (Віленскі павет)
Радзейкішкі лац. Radziejkiški | |
лет. Radeikiškis | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Віленскі |
Раён: | Вількамірскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°17′10″ пн. ш. 24°59′31″ у. д. / 55.28611° пн. ш. 24.99194° у. д.Каардынаты: 55°17′10″ пн. ш. 24°59′31″ у. д. / 55.28611° пн. ш. 24.99194° у. д. |
Радзейкішкі |
Радзейкішкі (лет. Radeikiškis) — вёска ў Летуве, каля ракі Цэсаркі. Уваходзяць у склад Жмуйдкаўскага староства Вількамірскага раёну Віленскага павету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Радзейка адпавядае старажытнаму германскаму імю Radacho (пазьнейшаму Radecke)[1].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XIX ст. засьценак Радзейкішкі ўваходзіў у склад Вількамірскага павету Ковенскай губэрні[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1902 год — 6 чалавек[6]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 162.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 379.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 147.