Рагінь (зьніклае паселішча)
Рагінь лац. Rаhiń | |
Дата заснаваньня: | перад 1659 годам |
Краіна: | Беларусь |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: |
Рагі́нь — зьніклае паселішча, якое месьцілася на памежжы сучасных Хвойніцкага і Рэчыцкага раёнаў Гомельскай вобласьці Беларусі.
Карона Каралеўства Польскага
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Імаверна, wieś Rohiń заснаваная ў тыя часы, калі Хвойніцкія добры належалі берасьцейскаму ваяводзе пану Максыміліяну Бжазоўскаму. Пра тое вядзецца ў дакумэнце 1764 году што да памежных канфліктаў князёў Шуйскіх, уладальнікаў вёсак Вялікі Бор, Княжа[a], Рагінь, Цярэнцевічы ў Оўруцкім павеце Кіеўскага ваяводзтва Кароны, з панамі Аскеркамі, уладальнікамі суседняй вёскі Ізбынь у Вялікім Княстве Літоўскім[2]. М. Бжазоўскі спачыў у 1659 годзе. Ад таго часу пакуль можна адлічваць гісторыю памежнай сядзібы Рагінь.
Расейская імпэрыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) паселішча апынулася ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[3].
Згодна з расейскай рэвізіяй 1795 году, у 3 дварах вёскі Рагінь, «состоящей под казённым присмотром», прыналежнай пані Людвіцы з князёў Шуйскіх, жонцы абознага Караля, Прозаравай, жылі 10 падданых мужчынскага і 16 жаночага полу. Прозьвішчы — Кукальнік, Сошчанка, Казубенка, Рыпіна[4]. У крыніцы 1796 году сказана яшчэ, што колішнія добры Людвіка Прозара[b], у пераліку якіх і вёска Рагінь, перайшлі былі «в казну», але «по высочайшему повелению» вернутыя пані Луізе[c] Прозаравай[6].
У мэтрычных кнігах Астраглядаўскага касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ёсьць запіс 31 студзеня 1798 году аб хросьце ксяндзом Бруна Лявіцкім, манахам ордэну братоў-прапаведнікаў (дамініканаў), які служыў тады капэлянам у Хвойніках, немаўляці Ксеніі, дачкі сялянаў Анікея і Матроны Кузенкаў (Казубенкаў?) зь вёскі Рагінь, а кумамі былі Ярэмій Даманчук і Катарына Кукальнікава. Хвойніцкі вікары Тэадор Чабаноўскі 4 ліпеня таго ж году ахрысьціў народжаную днём раней у вёсцы Вялікі Бор Марыяну, дачку сялянаў з хутару Рагін Паўла і Катарыны Захарчыкаў, кумамі пры тым — Нічыпар Дрозд і Марыяна Абадова[7]. Пазначанае паселішча і на схематычным пляне Рэчыцкага павету Менскай губэрні, складзеным каля 1800 году.
На вайскова-тапаграфічнай мапе Менскай губэрні А. К. Фіцінгофа 1846 году пазначана, што Рагінь тым часам — лесьнічоўка. Прысутнае паселішча і на мапе Ф. Ф. Шубэрта сярэдзіны-другой паловы XIX ст.
У парэформавы пэрыяд паселішча адміністрацыйна належала да Хвойніцкай воласьці.
У 1887 годзе, калі абцяжараны даўгамі маёнтак Хвойнікі Канстанціна Прозара быў прададзены расейскім купцам з Арлоўскай губэрні, карачаўскаму Міхаілу Аўраамаву і трубчэўскаму Гаўрылу Курындзіну, у пераліку ўгодзьдзяў названы і фальварак Рагінь[8].
На 1909 год у даведніку «Список населённых мест Минской губернии» яшчэ згаданае ўрочышча Рагінь Хвойніцкай воласьці, дзе ў 1 двары было 5 жыхароў[9].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Для савецкіх часоў ёсьць пакуль згадка пра ўрочышча Падрагін на мапе Гомельскай вобласьці БССР 1976 году, складзенай паводле здымки 1951 г., абноўленай у 1974 г. Але гэта хіба мясцовасьць, побач зь якой калісьці існавала паселішча Рагінь.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Паводле Чэслава Пяткевіча[1]
Пэўна, ня з тых часоў. Гэта — байка. Самое ж урочышча Княжа (Княж) пазначана на мапе савецкіх часоў ажно ў 1976 г.Назва Княжа паходзіць, як сьцьвярджаюць сяляне, з тых часоў, калі Караль Прозар, ня могучы злучыцца з лагерам Касьцюшкі, доўгі час хаваўся ў лесе. Ён там жыў бы начэ князь - ^ Тут, напэўна, дапушчана памылка прачытаньня тэксту рэвізіі, бо ў ёй згаданая Людвіка.
- ^ Француская форма імя прысутнічае ў паперах імпэратрыцы Кацярыны ІІ, у лістах яе генэралаў і самой Людвікі Канстанцыі[5]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пяткевіч Ч. Рэчыцкае Палессе / Уклад., прадм. У. Васілевіча. Пер. з пол. Л. Салавей і У. Васілевіча. — Мінск: «Беларускі кнігазбор», 2004. С. 220
- ^ Аrchiwum Główny Akt Dawnych w Warszawie. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich (далей: AGAD. APiJ). Sygn. 4. S. 11 — 17
- ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182.
- ^ НГАБ у Менску. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 59. А. 135-135адв.
- ^ AGAD. APiJ. Sygn. 13. S. 3, 4, 76, 78, 97, 154, 158, 160; таксама гл. дакумэнты наступнага сэквэстру: Sygn. 14.
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 70 — 71.
- ^ НГАБ. Ф. 1781. Воп. 27. Спр. 202. А. 186адв., 190адв., 193
- ^ Выпись из крепостной Минского Нотариального Архива. Книга по Речицкому уезду за 1887 год. № 18. С. 87 – 98. № 15
- ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 170