П’ер дэ Мар
П’ер дэ Мар (па-француску: Pierre de Maere; нар. 24 траўня 2001, Укел, Брусэль, Бэльгія) — бэльгійскі сьпявак, музыка, кампазытар.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]П’ер дэ Мар нарадзіўся 24 траўня 2001 ў брусэльскай камуне Ўкел у сям’і бацькі-юрыста і маці-архітэктаркі. У дзесяць год разам з сям’ёй пераехаў у Валёнскі Брабант[1].
Ад дзесяці да трынаццаці гадоў ён запісваў песьні на iPod touch з дапамогай праграмнага забяспячэньня GarageBand. Будучы самавукам, ён ніколі ня браў заняткаў сьпеваў і тэорыі музыкі, іграе на піяніне і браў толькі некалькі заняткаў гульні на барабанах[2].
Ва ўзросьце пятнаццаці гадоў ён захапіўся фатаграфіяй, крыху адышоўшы ад музыкі, каб прысьвяціць сябе фатаграфіі. Ва ўзросьце васемнаццаці гадоў ён паступіў на курсы фатаграфіі ў Каралеўскую акадэмію прыгожых мастацтваў у Антвэрпэне, але, палічыўшы досьвед няўдалым, прабыў там толькі год, аднак апублікаваўшы некалькі фотаздымкаў у GQ у гэты пэрыяд, затым ён вярнуўся да музычнай творчасьці[3].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Музыка дэбютуе ў 2020 годзе. Ягоны сынгл Un jour, je marierai un ange (Аднойчы я ажанюся з анёлкам) увайшоў у топ-5 Ultratop 50 франкамоўных сынглаў і ў топ-10 францускага нацыянальнага рэйтынгу ў 2022 годзе, стаўшы дыямэнтавым дыскам паводле SNEP у 2023 годзе[4].
Пасьля атрыманьня прызу за бэльгійскае "Адкрыцьцё году" на NRJ Music Awards у 2022 годзе, ён атрымаў Victoire de la Musique у 2023 годзе ў катэгорыі "Мужчынскае адкрыцьцё году"[5].
27 студзеня 2023 году выйшаў ягоны першы альбом Regarde-Moi (Паглядзі на мяне)[6].
Прыватнае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Францускі ЛГБТК+часопіс Têtu апісвае сьпявака як квір-артыста. П’ер дэ Мар — адкрыты гей. Сам П’ер дэ Мар аддае перавагу тэрміну «flamboyant» (зіхатлівы, палымнелы)[7].
Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]• 2022: Un jour, je
• 2023: Regarde-moi.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Pierre de Maere, le petit nouveau de la scène belge», sur La Voix du Nord, 28 janvier 2022, https://www.lavoixdunord.fr/1133349/article/2022-01-28/pierre-de-maere-le-petit-nouveau-de-la-scene-belge
- ^ Olivier Nuc, «Pierre de Maere: jeune espoir masculin», Le Figaro, supplément Le Figaro et vous, 18-19 février 2023, p. 35.
- ^ gillesmedionipresse, «Dans le smartphone de Pierre De Maere», sur Artiste Revelation, 23 octobre 2021, https://www.artisterevelation.com/post/dans-le-smartphone-de-pierre-de-maere
- ^ «Pierre de Maere, nouvelle sensation pop belge: "Ce rêve de percer, je l’ai en moi depuis toujours et je ne me l’explique pas"», sur RTBF, https://www.rtbf.be/article/pierre-de-maere-nouvelle-sensation-pop-belge-ce-reve-de-percer-je-lai-en-moi-depuis-toujours-et-je-ne-me-lexplique-pas-10879049
- ^ "Ce rêve de percer, je l’ai en moi depuis toujours et je ne me l’explique pas"», sur RTBF, https://www.rtbf.be/article/pierre-de-maere-nouvelle-sensation-pop-belge-ce-reve-de-percer-je-lai-en-moi-depuis-toujours-et-je-ne-me-lexplique-pas-10879049
- ^ Belgique, N. R. J., NRJ Music Awards 2022: la révélation belge de l’année est.... www.nrj.be, https://www.nrj.be/article/22750/nrj-music-awards-2022-la-revelation-belge-de-l-annee-est
- ^ «VIDÉO. Pierre de Maere s’impose comme la nouvelle sensation pop avec le clip de "Menteur" - TÊTU», sur https://tetu.com/, https://tetu.com/2021/07/02/video-pierre-de-maere-simpose-comme-la-nouvelle-sensation-pop-avec-le-clip-de-menteur/