Піраньня
Выгляд
Піраньня | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Падцарства | Эўмэтазоі |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Надкляса | Рыбы |
Кляса | Касьцявыя рыбы |
Надатрад | Касьцістыя рыбы |
Атрад | Карпападобныя |
Падатрад | Харацынападобныя |
Сямейства | Піраньневыя |
Род | Піраньні |
Бінамінальная намэнклятура | |
Serrasalmus | |
Піраньня (Serrasalmus) — род прэснаводных рыб сямейства піраньневых атрада карпападобных. Пашыраны ў басэйнах рэк Амазонка, Арынока і іншых рэк у паўночна-ўсходняй частцы Паўднёвай Амэрыкі. Разам зь піраньнямі родаў Рузвэльтыела і Пігацэнтрус складаюць падсямейства драпежных піраньняў (каля 25 відаў).
Даўжыня да 35 см, зрэдку да 60 см. Цела высокае, сьціснутае з бакоў. Ёсьць тлушчавы плаўнічок. Моцныя сківіцы, на верхняй да 66, на ніжняй да 77 вострых кліналадобных зубоў. Арыентуюцца пераважна пры дапамозе зроку і нюху. Чародныя рыбы. Зграя піраньняў за некалькі хвілін здольная зьнішчыць жывёлу масай каля 50 кг. Аб’екты акварыюмнага рыбаводзтва.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Піраньня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Піраньня. Integrated Taxonomic Information System. (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |