Пірагоўская вуліца (Амсьціслаў)
| Пірагоўская | |
| вуліца | |
Вуліца Пірагоўская каля гандлёвых радоў | |
| Агульная інфармацыя | |
|---|---|
| Даўжыня | 450 |
| Вуліца Пірагоўская ў Вікісховішчы | |
Пірагоўская вуліца — вуліца ў цэнтральнай частцы Амсьціслава, часткова пешаходная. Назва ўтварылася ад вёскі Пірагова, кірунак на якую паказвае вуліца.
Архітэктурныя дамінанты вуліцы — комплекс калегіюму езуітаў з касьцёлам Сьвятога Міхала Арханёла і колішні касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Анёльскай пры кляштары бэрнардынаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Упершыню ўпамінаецца ў 1645 годзе[1]
Савецкія ўлады перайменавалі Пірагоўскую вуліцу ў вуліцу Ўрыцкага (рас. улица Урицкого). У 2016 годзе частцы вуліцы афіцыйна вярнулі гістарычную назву[2].
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Даўжыня каля 450 м. Пачынаецца ад скрыжаваньня з Кармэліцкай вуліцай у яе пешаходнай частцы, каля езуіцкага калегіюму. З правага паўночна-заходняга боку вуліцы дамы з цотнымі нумарамі, зь левага паўднёва-ўсходняга боку — няцотная нумарацыя.
Будынкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Няцотны бок
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- (Кармэліцкая вуліца, 14) — будынак былой мужчынскай гімназіі
- Былы касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Анёльскай пры кляштары бэрнардынаў (цяпер царква Аляксандра Неўскага Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)
- № 5 — гандлёвыя рады
Цотны бок
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Будынак былой земскай ўправы
- № 6 — Палац шлюбаў і ўрачыстасьцяў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Мяцельскі А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў XII—XVIII cтст. — 2-е выд. — Менск: Беларуская навука, 2014. С. 311.
- ↑ У Мсціславе да «Дажынак» дзвюм вуліцам вярнулі гістарычныя назвы, Наша Ніва, 24 верасьня 2016 г.