Перайсьці да зьместу

Гандлёвыя рады (Амсьціслаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Гандлёвыя рады
Гандлёвыя рады
Гандлёвыя рады
КраінаБеларусь
МестаАмсьціслаў
Каардынаты54°01′10,34″ пн. ш. 31°43′36,8″ з. д.HGЯO
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Гандлёвыя рады на мапе Беларусі
Гандлёвыя рады
Гандлёвыя рады
Гандлёвыя рады
Гандлёвыя рады на Вікісховішчы

Гандлёвыя рады — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Амсьціславе. Знаходзяцца на гістарычным Рынку пад адрасам вуліца Пірагоўская, 5[a]. Твор архітэктуры эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Будаваліся ў пачатку XX ст. з цэглы. У будынках разьмяшчаліся крамы.

Помнік эклектычнай архітэктуры. У ix выкарыстоўваюцца элемэнты стыляў мадэрн i нэаклясыцызму. Гэта 1-павярховыя прастакутныя ў пляне будынкі злучаныя паміж сабой. Галоўныя фасады выходзяць на вуліцы Пірагоўскую, гістарычныя Красную i Бэрнардынскую. У архітэктурным дэкоры выкарыстоўваюцца паясы з сухарыкамі, атыкі, аркатурныя паяскі. Вонкавыя сьцены вэртыкальна падзяляюцца роўнымі лапаткамі, праразаюцца прастакутнымі вокнамі бязь ліштваў[1].

  1. Іншы цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Калініна, 27
  1. Пятросава А. Гандлёвыя рады // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Менск, 1986. С. 303.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  513Г000503