Перайсьці да зьместу

Пятро Даркевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Даркевіч.

Пятро Яўгенавіч Даркевіч (18984 лістапада 1937) — беларускі гісторык мастацтва. Брат Хрыстафора Даркевіча.

Нарадзіўся ў вёсцы Міхалава Смаленскай губэрні ў заможнай сялянскай сям'і (бацька меў свой млын). Скончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт. Выкладаў у Віцебскім мастацкім тэхнікуме (19271937), кінатэхнікуме (19321937), пэдагагічным інстытуце. Дасьледаваў праблемы тэорыі і гісторыі мастацтва. Рэпрэсаваны, расстраляны. Рэабілітаваны 6 верасьня 1957 году.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]