Сьпіс партугальскіх манархаў
Гісторыя партугальскае манархіі пачынаецца ў 1139 годзе, калі пасьля перамогі над мурынамі ў бітве пры Орыку граф Афансу, дагэтуль васал каралеўства Леон, быў абвешчаны каралём.
Бургундзкі дом
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афансу I (1139—1185)
- Саншу I (1185—1212)
- Афансу II (1212—1223)
- Саншу II (1223—1247)
- Афансу III (1247—1279)
- Дыніш (1279—1325)
- Афансу IV (1325—1357)
- Пэдру I (1357—1367)
- Фэрнанду I (1367—1383)
Авіскі дом
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жуан I (1385—1433)
- Дуартэ (1433—1438)
- Афансу V (1438—1481)
- Жуан II (1481—1495)
- Мануэл I (1495—1521)
- Жуан III (1521—1557)
- Сэбаштыяну (1557—1578)
- Энрыкэ (1578—1580)
- Антоніу (1580)
Габсбурскі дом
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1580 гішпанскі кароль Піліп (Фэліпэ) II захапіў Партугалію і стаў яе каралём, прыняўшы імя Філіпэ I (па-гішпанску: Felipe II).
Браганскі дом
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Герцагі браганскія былі малодшаю галінаю авіскага дому. У 1640 герцаг Жуан прыняў партугальскую карону (хаця Філіпэ III быў яшчэ жывы і працягваў лічыць сябе каралём Партугаліі) і пачаў вайну з гішпанцамі. У выніку Партугалія ізноў атрымала незалежнасьць.
- Жуан IV (1640—1656)
- Афансу VI (1656—1667)
- Пэдру II (1667—1706)
- Жуан V (1706—1750)
- Жузэ I (1750—1777)
- Марыя I (1777—1816) і Пэдру III (1777—1786)
- Жуан VI (1816—1826)
- Пэдру IV (1826)
- Марыя II (1826—1828)
- Мігуэл (1828—1834)
- Марыя II (1834—1853) і Фэрнанду II (1837—1853)
Нашчадкаў Марыі II і Фэрнанду II называюць Браганска-Вэтынскаю галіною дынастыі.
Пасьля рэвалюцыі 5 кастрычніка 1910 Мануэл II быў вымушаны зьехаць у Вялікую Брытанію і памёр у выгнаньні.
|