Перайсьці да зьместу

Пуцелішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пуцелішкі
лац. Pucieliški
лет. Puteliškiai
Краіна: Летува
Павет: Панявескі
Раён: Біржаўскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 56°1′53″ пн. ш. 24°44′32″ у. д. / 56.03139° пн. ш. 24.74222° у. д. / 56.03139; 24.74222Каардынаты: 56°1′53″ пн. ш. 24°44′32″ у. д. / 56.03139° пн. ш. 24.74222° у. д. / 56.03139; 24.74222
Пуцелішкі на мапе Летувы
Пуцелішкі
Пуцелішкі
Пуцелішкі

Пуцелішкі (лет. Puteliškiai) — вёска ў Летуве, каля ракі Татулы. Уваходзяць у склад Вабольніцкага староства Біржаўскага раёну Панявескага павету.

Пуціла або Поціла, пазьней Потэль (Putilo, Potilo, Potel) — імя германскага паходжаньня[1][2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

У XIX ст. Пуцелішкі ўваходзілі ў склад Панявескага павету Ковенскай губэрні[6].

  • 1902 год — 17 чалавек[7]
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Nordhausen, 1856. S. 321.
  2. ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 114.
  3. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 319.
  7. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 337.