Перайсьці да зьместу

Пумпэў Фабра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пумпэў Фабра
Pompeu Fabra
Пумпэў Фабра, 1930
Род дзейнасьці прафэсар, інжынэр, лінгвіст
Дата нараджэньня 20 лютага 1868
Месца нараджэньня в. Грацыя каля Барсэлёны
Дата сьмерці 25 сьнежня 1948
Месца сьмерці Прада дэ Канфлент
Месца пахаваньня
Занятак мовазнавец, філёляг, інжынэр, прафэсар унівэрсытэту, пісьменьнік, хімік, тэнісіст, раманіст
Навуковая сфэра мовазнаўства[1], моўнае плянаваньне, лексыкаграфія, раманістыка[d][1], каталянская мова[1] і філялёгія[1]
Месца працы
Сябра ў Q20108591?, Philological Section of the Institute for Catalan Studies[d][2] і Centre Excursionista de Catalunya[d]
Бацька Хасэп Фабра і Рока[d]
Дзеці Карола Фабра і Мэстрэ[d], Тэрэза Фабра і Мэстрэ[d] і Далёрс Фабра і Мэстрэ[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Пумпэў Фабра і Пох (па-каталянску: Pompeu Fabra i Poch, [pumˈpɛw ˈfaβɾə]; 20 лютага 1868, в. Грацыя каля Барсэлёны, Гішпанія — 25 сьнежня 1948, Прада дэ Канфлент, Францыя) — каталёнскі інжынэр і граматык. Асноўны аўтар нарматыўнай рэформы сучаснай каталянскай мовы.

Бацькі — Хасэп Фабра і Рока і Караліна Пох і Марці — мелі яшчэ 11 дзяцей.

Пумпэў навучаўся ў Барсэлёне, выкладаў у інжынэрнай школе ў Більбао, дзе ўзяў удзел у Першым міжнародным кангрэсе каталёнскай мовы. Пасьля гэтага зацікавіўся лінгвістыкай, стаў прафэсарам каталянскай мовы і сябрам навастворанага Інстытуту каталёнскіх дасьледаваньняў. У 1912 выдаў па-гішпанску Gramática de la lengua catalana. Найбольш вядомая ягоная праца — «Diccionari General de la Llengua Catalana» (1932), якая пазьней стала афіцыйным слоўнікам інстытуту.

У 1932 быў адзінагалосна абраны прафэсарам рэспубліканскага Universitat Autònoma de Barcelona, а пасьля прэзыдэнтам рады ўнівэрсытэту, з-за чаго быў у 1934 року зьняволены пасьля «падзеяў 6 кастрычніка». Пасьля выбараў 1936 року адноўлены на пасадзе, аднак з пачаткам грамадзянскае вайны быў вымушаны пакінуць краіну. Жыў у Францыі, памёр у каталёнамоўным рэгіёне.

  • The Architect of Modern Catalan: selected writings /Pompeu Fabra (1868—1948). Translation by by Alan Yates. John Benjamins Publishing Co., Amsterdam, the Netherlands.