Перайсьці да зьместу

Пулен

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пулен[1][2] або Пілена[a] — замак на памежжы Жамойці і Прусіі[4], вядомы з крыжацкай Хронікі Віганда няўдалай абаронай на чале зь літоўскім князем Маргерам.

Паводле нямецкага храніста Віганда Марбурскага, абарона замка адбылася ў 1336 годзе, калі яго ўзяло ў аблогу войска Тэўтонскага ордэну. Калі паганскае жыхарства зразумела, што немагчыма абараніць сябе ад мацнейшага ворага, то яно пастанавіла ўчыніць масавае самагубства, а таксама спаліць усю сваю маёмасьць, каб нічога каштоўнага ня трапіла да ворагу. Спачатку жыхары спалілі сваю маёмасьць, падпалілі замак, а потым мужчыны, жанчыны і дзеці скончылі жыцьцё самагубствам. Паводле храніста, у замку было 4000 чалавек[b].

Месца знаходжаньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дакладнае месцазнаходжаньне замка невядомае. Традыцыйна яго лякалізуюць у Пуні, пры ўтоку ракі Пунелі ў Нёман[6]

Культурнае значэньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гераічная абарона замка стала пэўным сымбалям супраціву. Беларускі і польскі паэт Уладзіслаў Сыракомля апеў яе ў паэме Маргер. Летувіскі кампазытар Вітаўтас Клова напісаў пра гэтую падзею опэру «Піленай», прэм’ера якой адбылася ў 1956 годзе.

  1. ^ Варыянты назвы замка ў арыгінальным паведамленьні нямецкага храніста: castrum Pillenen… castrum Polenen[3]
  2. ^ Беларускі пераклад арыгінальнага паведамленьня нямецкага храніста: Магістар жа ў нядзелю Reminiscere адправіўся зь імі ў Літву і ў ваколіцах Тгорреп, здабыў замак Pillenen, у які іх (мясцовых жыхароў) уцякло больш за 4 тысячы з чатырох паветаў. Язычнікі, пабачыўшы войска, спалохаліся і, згубіўшы веру ў захаваньне замка, мноства маёмасьці ў агонь пакідалі і саміх сябе пазабівалі, дзе, як кажуць, нейкая старая язычніца сякерай 100 іх забіла, а потым і сама ў сябе жыцьцё адняла. У гэтай сустрэчы мноства язычнікаў параненых на конях з таго месца сышло, у графа ж фон Генэнбэрг справы ў тым замку добра ішлі. Кароль літоўскі хацеў адпомсьціць прусам, якія агонь, дрэва і камяні на замак караля кідалі. Кароль паддаўся трывозе, зьбег і схаваўся ў нейкім сховішчы і жонку сваю закалоў і ў агонь кінуў. Язычнікі, такім уражаныя няшчасьцем, схілілі галовы свае, а кароль усіх пазабіваў. Так на карысьць прусам і хрысьціянству замак Polenen разбураны быў, і зь яго палонных і вялікую здабычу забралі.[5]
  1. ^ Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае. — Менск, 2000. С. 161.
  2. ^ Чаропка В. Імя ў летапісе. — Менск, 2003. С. 221.
  3. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 487—488.
  4. ^ Дзярновіч А. «Магіла волатаў»: рэактуалізацыя нарацыі пра штурм замка Пілены ў 1336 годзе і фарміраванне гістарычнага міфа літоўскай нацыі ў ХІХ стагоддзі // «Долгий XIX век» в истории Беларуси и Восточной Европы: исследования по Новой и Новейшей истории. Вып. 4. — Минск, 2020. С. 72.
  5. ^ Новая Прусская хроника (1394) / Перевод с латинского яз. и комм. Н. Н. Малишевского. — М., 2014. С. 31.
  6. ^ Czeczot J., Śpiewki o dawnych Litwinach do roku 1434. — Wilno, 1994. S. 193—194.