Прэмія Сьвятланы Навумавай
Прэмія Сьвятланы Навумавай | |
Краіна | |
---|---|
Першае прысуджэньне | 2011 |
Прэмія Сьвятланы Навумавай заснавана ў 2011 годзе ў гонар беларускага палітоляга і паліттэхноляга Сьвятланы Навумавай (1956—2011), адной са стваральніц грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду».
Заснавальнікі прэміі — грамадзкае аб’яднаньне «Гавары праўду» і супольнасьць экспэртаў у сфэры палітыкі.
Першая цырымонія ўручэньня прэміі адбылася ў 2012 годзе. Цырымонія заўсёды праводзіцца 1 сакавіка, у дзень нараджэньня Сьвятланы Навумавай. Акрамя прэміі, ляўрэаты атрымліваюць мэдаль і ганаровы дыплём[1]
Намінацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прэмія ўручаецца ў наступных намінацыях:
- Палітыка (для маладых палітыкаў ва ўзросьце да 35 гадоў, іншая назва — «Надзея года»)
- Палітычная навука
- Палітычная журналістыка
- Дадатковыя намінацыі: грамадзянскі ўчынак, задума году
Права намінаваць на прэмію маюць аўтары артыкулаў і навуковых прац, беларускія палітыкі, навукоўцы, журналісты і арганізацыі (палітычныя партыі, НДА, творчыя арганізацыі). Варта адзначыць, што аргакамітэт мае права ўводзіць дадатковыя намінацыі.
Ляўрэаты вызначаюцца журы шляхам галасаваньня. У журы ўваходзяць вядомыя палітыкі, навукоўцы, журналісты, у тым ліку заснавальнікі «Гавары праўду». У 2020-м годзе дадаткова праводзілася галасаваньне сярод карыстальнікаў сацыяльных сетак.
Ляўрэаты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]2012 год[2]:
- Сьвятлана Калінкіна, шэф-рэдактар «Народнай Волі» (палітычная журналістыка);
- Валерыя Касьцюгова, праект «Беларускі Штогоднік» (палітычная аналітыка);
- Анастасія Палажанка, «Малады Фронт» (палітыка, «надзея года»)
- Андрэй Пачобут, «Gazeta Wyborcza» (палітычная журналістыка);
- Аляксандар Класкоўскі, кіраўнік аналітычных праектаў БелаПАН (палітычная аналітыка);
- Павал Вінаградаў(be), лідэр нефармальнага аб’яднаньня «Zмена» (палітыка, «надзея году»)
2014 год[5]:
- Зьміцер Лукашук, «Еўрарадыё» (палітычная журналістыка);
- Іна Рамашэўская, Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністраваньня (палітычная аналітыка);
- Аксана Самуйлава, каардынатар «Гавары праўду» па Магілеўскай вобласьці (палітыка, «надзея году»);
- Пляцоўка «talaka.by» (новая намінацыя «задума году»)
2015 год[6]:
- Зьміцер Галко, «Новы час» (палітычная журналістыка);
- Юры Дракахруст, «Радыё Свабода» (палітычная аналітыка);
- Алег Корбан, лідэр грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» (палітыка, «надзея году»);
- Дабрачынны праект KaliLaska («задума году»)
2020 год[7]:
- Арцём Шрайбман, TUT.BY (палітычная журналістыка);
- Андрэй Паротнікаў, экспэрт па пытаньнях бясьпекі і абароннай палітыкі праекту Belarus Security Blog (палітычная аналітыка);
- Сьцяпан Пуціла (NEXTA) (новая намінацыя «палітычнае блёгерства»)
- Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода(be) пад Берасьцем (грамадзянская ініцыятыва, «задума году»)
Меркаваньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Уладзімер Дунаеў, старшыня агркамітэту прэміі, былы прарэктар ЭГУ:
Прэмія Навумавай — гэта рэдкі ў нашым жыцьці прыклад інструмэнта памяці. Ён важны не толькі таму, што не дае забыць годнага чалавека, але і таму, што прымушае памятаць пра тыя маральныя імпэратывы, якім павінны падпарадкоўвацца і палітыка, і журналістыка, і палітычная навука. Гэта тыя сфэры, у якіх Святлана Андрэеўна была адметнай фігурай і ў якія імкнулася прыўнесьці больш прыстойнасьці і сумленнасці[8]
Сьвятлана Калінкіна, шэф-рэдактар «Народнай Волі», ляўрэат прэміі 2012 году ў намінацыі «Палітычная журналістыка»:
Я атрымлівала за сваё жыцьцё шмат усялякіх прэмій. Але ўпершыню атрымала прэмію на сваёй роднай зямлі, у Беларусі. І я вельмі рада гэтаму[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Положение о премии имени Светланы Андреевны Наумовой
- ^ а б https://web.archive.org/web/20210726120951/https://zapraudu.by/ceremoniya-vrucheniya-premii-imeni-svetlany-naumovoj-obnovlyaetsya/
- ^ https://web.archive.org/web/20210726120951/https://zapraudu.by/vruchena-premiya-imeni-svetlany-naumovoj/
- ^ http://old.baj.by/ru/node/19837
- ^ https://belaruspartisan.by/politic/260318/(недаступная спасылка)
- ^ https://web.archive.org/web/20211112114259/https://naviny.online/rubrics/society/2015/03/27/ic_news_116_456078
- ^ https://www.facebook.com/ZaprauduBY/posts/4199761983383369?__cft__%5B0%5D=AZW7dJWEB3S91JaueqCLhh10DNqsZgxO6JFdQ42dA8Q3dpfhxX6J9aOEqiiclEdNf7LgmVG8rGwR_L7dA5XColu4SHwpO7F8aS-5rMtkSKxkIsKu9U3kGuy--oKOJKfo7vj0V8CjKDd4A_F5LWQAc_zsQI1T6YLPE5rmV4hS9gSA9klR3WdZ3num2MWekk7SsQY&__tn__=%2CO%2CP-R
- ^ https://web.archive.org/web/20210726120951/https://ex-press.by/rubrics/obshhestvo/2012/01/28/v-belarusi-uchrezhdena-premiya-imeni-svetlany-naumovoj
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прэмія Сьвятланы Навумавай — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў