Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы 2025 году
← 2020 2030 → | ||||
| Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы | ||||
| 18 траўня і 1 чэрвеня 2025 (1 год таму) | ||||
| Кандыдат | Караль Наўроцкі | Рафал Тшаскоўскі | ||
|---|---|---|---|---|
| Партыя | «Права і справядлівасьць» | «Грамадзянская плятформа» | ||
| Галасоў выбаршчыкаў | 10 606 877 | 10 237 286 | ||
| Адсотак | 51 % | 49 % | ||
Вынікі па гмінах | ||||
Прэзыдэ́нцкія выбары ў Польшчы 2025 году — выбары прэзыдэнта Польшчы, якія прайшлі ў 2 колы 18 траўня і 1 чэрвеня 2025 року[1].
У 2-м коле выбараў перамог Караль Наўроцкі, які набраў 50,9 % усіх галасоў[2].
Права
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле Канстытуцыі Польшчы прэзыдэнцкія выбары павінныя адбыцца ў выходны дзень за 75—100 дзён да даты сканчэньня дзеяньня паўнамоцтваў цяперашняга прэзыдэнта Анджэя Дуды. Калі ніводзін з кандыдатаў не набярэ больш за палову галасоў, праз 2 тыдні мае прайсьці другі тур, у якім возьмуць удзел два кандыдаты, якія набралі найбольшую колькасьць галасоў у першым туры[3][4].
Паводле Выбарчага кодэксу Польшчы кандыдатам у прэзыдэнты мажа быць асоба, якая сабрала ня меней за 100 тысячаў подпісаў грамадзянаў, што маюць права быць абранымі ў Сойм. Для збору подпісаў ствараўся выбарчы камітэт лікам ня менш за 15 асобаў.
Кандыдаты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першымі асобы пра ўдзел у выбарах заявілі Славамір Мэнцэн і Марэк Якубяк. Пазьней, 13 лістапада 2024 году рашыў заявіць аб удзеле ў выбарах Сымон Галаўня[5]. Сымон Галаўня быў трэцім у выбарах 2020 году[6], дзе набраў 14 % галасоў выбарнікаў. Сымон Галаўня — член злучэньня, якое пануе ў Польшчы. Старшыня ўраду Польшчы Дональд Туск выказаў разуменьне да рашэньня Сымона Галаўні да ўдзелу ў выбарах[7]. Найбольшыя грамады Польшчы не выставілі сваіх удзельнікаў выбараў[8]:
- ПіС, магчымыя асобы — Матэвуш Маравецкі, Яраслаў Чарнецкі
- Грамадзянская кааліцыя — Рафал Траскоўскі, або Радаслаў Сікорскі.
| Зарэгістраваныя кандыдаты | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Фота | Імя | Узрост | Вучоба | Партыйная прыналежнасьць | Выказалі падтрымку | Выбарчы дэвіз |
| Шыман Францішак Галоўня | 48 | сярэдняя | беспартыйны | яшчэ не агучанае | ||
| Караль Наўроцкі | 41 | сярэдняя | беспартыйны | яшчэ не агучанае | ||
| Марэк Якубяк | 66 | сярэдняя | Фэдэрацыя для Рэчы Паспалітай |
|
яшчэ не агучанае | |
Першае кола галасаваньня
[рэдагаваць | рэдагаваць код]18 траўня 2025 году ў першым коле выбараў у 10-ку вылучэнцаў з найбольшым лікам галасоў трапілі:
- Рафал Тшаскоўскі ад партыі «Грамадзянская плятформа» — 31,36 % (6 147 797);
- Караль Наўроцкі ад партыі «Права і справядлівасьць» — 29,54 % (5 790 804);
- Славамір Мэнцэн ад партыі «Новая надзея» — 14,81 % (2 902 448);
- Гжэгаж Браўн ад партыі «Канфэдэрацыя польская кароны» — 6,34 % (1 242 917);
- Шыман Галоўня ад партыі «Польшча 2050» — 4,99 % (978 901);
- Адрыян Зандбэрг ад партыі «Разам» — 4,86 % (952 832);
- Магдалена Беят ад партыі «Новая лявіца» — 4,23 % (829 361);
- Крыштаф Саноўскі як незалежны тэлежурналіст — 1,24 % (243 479);
- Яана Сянышын ад «Таварыства дэмакратычнай лявіцы» — 1,09 % (214 198);
- Марэк Якубяк ад фракцыі «Свабодныя рэспубліканцы» — 0,77 % (150 698).
Вынікі 2-га кола
[рэдагаваць | рэдагаваць код]2 чэрвеня 2025 году Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы (ДВК) паведаміла пра абраньне польскім прэзыдэнтам Караля Наўроцкага, які набраў 50,9 % усіх галасоў[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Marszałek Sejmu ogłosił datę wyborów prezydenckich (пол.) 2025-01-08 г. Архіўная копія ад 2025-01-12 г. Праверана 2025-01-12 г.
- 1 2 «Брытанская вяшчальная карпарацыя». Сэнсацыйны паварот падзей. Як паўплываюць рэзультаты выбараў на палітычны напрамак Польшчы // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 2 чэрвеня 2025 г. Праверана 3 чэрвеня 2025 г.
- ↑ Dominik Uhlig. (2020-02-05) Wybory prezydenckie odbędą się 10 maja (пол.). sonar.wyborcza.pl. Праверана 2020-02-10 г.
- ↑ Elżbieta Witek ogłosiła datę wyborów prezydenckich (пол.). onet.pl (2020-02-05). Праверана 2020-02-10 г.
- ↑ Wybory prezydenckie 2025. Szymon Hołownia ogłosił decyzję. "Polska potrzebuje stróża pokoju"
- ↑ PKW podało oficjalne wyniki wyborów
- ↑ Wybory prezydenckie 2025. Donald Tusk zareagował na deklarację Szymona Hołowni
- ↑ Wybory prezydenckie 2025. Wspólny kandydat PIS, PSL i Konfederacji?