Рафал Тшаскоўскі
| Рафал Тшаскоўскі | |
| па-польску: Rafał Trzaskowski | |
| | |
|---|---|
| з 22 лістапада 2018 | |
| Папярэднік | Ганна Гранкевіч-Вальц[d] |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 17 студзеня 1972[1][2] (54 гады) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Сужэнец | Малгажата Тшаскоўская[d][4] |
| Бацька | Анджэй Тжаскоўскі[d] |
| Маці | Teresa Trzaskowska[d] |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
Рафал Казімеж Тшаскоўскі (па-польску:
Rafał Kazimierz Trzaskowski ; нар. 17 студзеня 1972, Варшава) — польскі палітык, доктар гуманітарных навук. Прэзыдэнт Варшавы з 22 лістапада 2018 году. Двойчы выходзіў ў другі тур выбараў Прэзыдэнта Польшчы, але двойчы там саступаў.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту VII скліканьня (2009—2013)[5], у 2013—2014 гг. — міністар адміністрацыі і ўкараненьня лічбавых тэхналёгіяў, у 2014—2015 гг. — віцэ-міністар замежных справаў па эўрапейскіх пытаньнях, дэпутат Суйму VIII скліканьня (2015—2018)[6]. З 2020 году — віцэ-старшыня партыі «Грамадзянская плятформа». 15 траўня 2020 году абраны кандыдатам ад Грамадзянскай кааліцыі на выбарах прэзыдэнта Польшчы[7].
Пасьля першага туру галасаваньня 28 чэрвеня 2020 году выйшаў у другі тур разам зь дзейным прэзыдэнтам Анджэям Дудам.
Скандал зь беларусамі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сьнежні 2019 году Тшаскоўскі выклікаў скандал сваёй заявай, што над Варшавай «стаіць беларускі дух» і што прагнаць яго здольныя зьмены, якія ён прапануе. Прэс-сакратар мэрыі патлумачыў тады Свабодзе, што Тшаскоўскі меў на ўвазе савецкую архітэктуру сталіцы[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 https://web.archive.org/web/20200609180038/http://www.sejm.gov.pl/sejm8.nsf/posel.xsp?id=407&type=B
- 1 2 https://katalog.bip.ipn.gov.pl/informacje/46825
- ↑ https://um.warszawa.pl/-/powstaje-nowa-hala-sportowa-w-srodmiesciu
- ↑ https://zyciorysy.pl/biografia/malgorzata-trzaskowska/
- ↑ Рафал Тшасковскі на аіфцыйным сайцеЭўрапарлямэнту. www.europarl.europa.eu. Праверана 2020-05-15 г.
- ↑ Рафал Тшасковскі на афіцыйным сайце Сэйму Польшчы. www.sejm.gov.pl. Праверана 2020-05-15 г.
- ↑ Польскі палітык, які хацеў выгнаць «беларускі дух» з Варшавы, ідзе ў прэзыдэнты, Радыё Свабода, 15 траўня 2020
- ↑ Мэрыя Варшавы патлумачыла словы пра «беларускі дух», ад якога «трэба пазбавіць горад», Радыё Свабода, 15.12.2019
- Нарадзіліся 17 студзеня
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Сябры «Грамадзянскай плятформы»
- Выпускнікі Варшаўскага ўнівэрсытэту
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёну
- Намесьнікі міністраў Польшчы
- Міністры Польшчы
- Дэпутаты Сойму Польскай Рэспублікі
- Дактары гуманітарных навук
- Дэпутаты Эўрапарлямэнту з Польшчы
- Мэры Варшавы
- Кандыдаты ў прэзыдэнты Польшчы