Прыбыцьцё (фільм, 2016)
Прыбыцьцё | |
Arrival | |
Жанр | драматычны фільм, навукова-фантастычны фільм[d], трылер[d] і містэрыйны фільм[d] |
---|---|
Рэжысэр | Дэні Вільнёў |
Сцэнарыст | Эрык Гайсэрэр |
Заснаваны на | Гісторыя твайго жыцьця[d] |
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | Ёўган Ёўгансан |
Апэратар | Брэдфард Янг |
Мантаж | Джо Ўолкер |
Мастак | Патрыс Вэрмэт[d] |
Вытворчасьць | |
Распаўсюд | Paramount Pictures, InterCom[d][1], Netflix і Hulu[d] |
Дата выхаду | 1 верасьня 2016 (8 гадоў таму) |
Працягласьць | 116 хв. |
Краіна | ЗША |
Мова | ангельская |
Бюджэт | $47 млн |
Прыбытак | $203,4 млн |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
«Прыбыцьцё» (па-ангельску: Arrival) — навукова-фантастычны фільм ЗША 2016 року рэжысэра Дэні Вільнёва паводле апавяданьня 1998 року «Гісторыя твайго жыцьця» Тэда Чана. У галоўных ролях: Эмі Адамз, Джэрэмі Рэнэр і Форэст Ўітакер. Галоўная гераіня — мовазнаўца, выкліканая Арміяй ЗША на спробу стасункаў з іншаплянэцянамі, якія прыбылі на Зямлю.
Прэм’ера фільму адбылася 1 верасьня 2016 на Вэнэцыянскім кінафэстывалі. Ён зарабіў 203 мільёны даляраў у сусьветным пракаце і трапіў у дзясятку фільмаў року паводле вэрсіі Амэрыканскага кінаінстытуту. Быў восем разоў намінаваны на 89-й прэміі Акадэміі (узнагароджаны адной), атрымаў прэмію Рэя Брэдбэры і прэмію Г’юга
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ганна, дачка мовазнаўкі Луізы Бэнкс, памірае ў дванаццацігадовым веку ад невылечнай хваробы.
У розных мясьцінах па ўсёй Зямлі раптоўна зьяўляюцца дванаццаць іншаплянэтных касьмічных апаратаў. Закранутыя дзяржавы выпраўляюць на іхняе дасьледаваньне вайскоўцаў і навукоўцаў; у ЗША палкоўнік Арміі ЗША Дж. Т. Ўэбэр запрашае Луізу Бэнкс і фізыка Ёна Донэлі на вывучэньне касьмічнага караблю, што завіс над Мантанай. Падняўшыся на ягоны борт, Бэнкс і Донэлі ўступаюць у кантакт з двума сяміканцавінавымі іншаплянэцянамі, якіх яны называюць гептаподамі і даюць ім імёны Эбат і Кастэла(en). Бэнкс і Донэлі вывучаюць складаную сыстэму пісьма іншаплянэцянаў, утвораную з фразаў-паліндромаў, што запісваюцца кругавымі сымбалямі, а вынікамі абменьваюцца зь іншымі дзяржавамі. Па меры засваеньня іншаплянэтнай мовы Луіза Бэнкс пачынае бачыць відзежы з сваёй памерлай дачкой.
Назапасіўшы дастатковы слоўнікавы запас, Бэнкс атрымлівае заданьне дазнацца пра мэту прылёту гептаподаў. Яны адказваюць фразай, якую можна патлумачыць як «прапанаваць зброю». Кітай разумее гэтую фразу як «выкарыстаць зброю» і спыняе кантакты; паступова да яго далучаюцца іншыя дзяржавы. Бэнкс спрабуе давесьці, што сымбаль «зброя» можа азначаць таксама «інструмэнт» або «сродак», а кітайскі варыянт паўстаў праз спробу ўзаемапаразуменьня зь іншаплянэцянамі праз маджонг — высокаспаборніцкую гульню «пераможца атрымлівае ўсё(en)».
Асобныя жаўнеры змаўляюцца закласьці ў іншаплянэтны апарат, што над Мантанай, выбухоўку. Бэнкс і Донэлі, таго ня ведаючы, уваходзяць у карабель зноў і атрымліваюць ад гептаподаў надзвычай складанае паведамленьне. Перад самым выбухам адзін з прыхадняў выштурхоўвае Донэлі і Бэнкс з карабля, аж тыя страчваюць прытомнасьць. Калі яны ачомаліся, вайскоўцы ўжо згортваюць лягер, асьцерагаючыся нападу іншаплянэцянаў, апарат якіх зьмяніў пазыцыю.
Донэлі высьвятляе, што ў апошнім паведамленьні гептаподаў шматкроць паўтараецца сымбаль часу, і што пісьмовы тэкст займае акурат адну дванаццатую частку ўсёй трохмернай прасторы, на якую спраекаваны. Бэнкс здагадваецца, што поўнае паведамленьне падзеленае між усімі дванаццацьцю касьмічнымі апаратамі, і што іншаплянэцяне хочуць, каб усе дзяржавы дзяліліся між сабой сваімі вынікамі.
Кітайскі галоўнакамандуючы генэрал Шанг ставіць ультыматум апарату, што вісіць над Кітаем, патрабуючы ягоняга адлёту цягам 24 гадзінаў. Ягоны прыклад паўтараюць Расея, Пакістан і Судан. Сувязь зь міжнароднымі камандамі дасьледчыкаў перарваная, і ў сьвеце ўсчынаецца паніка.
Бэнкс вяртаецца да пазаземнага апарату, зь якога спускаецца транспарт. На борце Луіза даведваецца, што ў выніку выбуху Эбат памірае; Кастэла паведамляе ёй, што яны прыйшлі дапамагчы чалавецтву, каб праз 3000 гадоў чалавецтва дапамагло ім. Бэнкс разумее, што названая іншаплянэтная «зброя» — гэта іхняя мова, якая зьмяняе чалавечае лінейнае ўспрыняцьце часу і дазваляе бачыць «успаміны» будучых падзеяў(en). Такімі аказваюцца й ейныя відзежы сваёй дачкі Ганны (чыё імя па-ангельску — Hannah — таксама ёсьць паліндромам); ейная дачка яшчэ не народжаная.
Вярнуўшыся ў лягер у часе эвакуацыі, Бэнкс перадае Донэлі, што іншаплянэтным «інструмэнтам» ёсьць ня што іншае, як мова. Пацьвярджаючы гіпотэзу Сапіра-Ворфа(en) пра тое, што разуменьне мовы зьмяняе мысьлёвы працэс носьбіта гэтай мовы, носьбіты мовы гептаподаў атрымаюць здольнасьць бачыць будучыню і мінуўшчыну. Луіза Бэнкс у відзежы трапляе на сустрэчу ў ААН з нагоды дасягненьня ўсеагульнага паразуменьня зь іншаплянэцянамі; генэрал Шанг дзякуе ёй за тэлефанаваньне на ягоны прыватны тэлефон, дзякуючы якому Луіза пераканала яго адклікаць атаку, працытаваўшы перадсьмяротныя словы ягонай жонкі: «У вайне не бывае пераможцаў; зьяўляюцца толькі ўдовы».
У цяперашні час Бэнкс скрадае спадарожнікавы тэлефон агента ЦРУ Гальпэрна, каб датэлефанавацца да Шанга па прадыктаваным ім у відзежы нумары і працытаваць сказаныя ім жончыны словы. Кітай паведамляе пра адбой атакі і раскрываюе сваю дванаццатую частку пасланьня іншаплянэцянаў. Пасьля абмену ўсімі паведамленьнямі між дзяржавамі іншаплянэцяне зьлятаюць.
У часе эвакуацыі лягеру Донэлі прызнаецца ў каханьні да Бэнкс. Яны размаўляюць пра жыцьцёвы выбар і пра тое, ці варта яго зьмяняць, ведаючы, што адбудзецца. Луіза ведае, што пагодзіцца мець зь Ёнам дачку, нягледзячы на ейную сьмяротную хваробу і на тое, што Донэлі кіне іх, калі Луіза раскажа яму пра тое, што ўсё гэта ведала.
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Эмі Адамз — Луіза Бэнкс
- Джэрэмі Рэнэр — Ен Донэлі
- Форэст Ўітакер — палкоўнік Дж. Т. Ўэбэр
- Майкл Стулбарг — агент Гальпэрн
- Марк О’Браен — капітан Маркс
- Цы Ма — генэрал Шанг
- Абігэйл Пнёўская — 8-гадовая Ганна
- Джулія Скарлет Дэн — 12-гадовая Ганна
- Джэйдын Мэлоўн — 6-гадовая Ганна
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ангельскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |