Каралеўскі двор (Пружаны)
Славутасьць | |
Каралеўскі двор
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Пружана |
Дата заснаваньня | XVI стагодзьдзе |
Стан | зьнішчаны |
Карале́ўскі двор — драўляны комплекс, які існаваў з XVI стагодзьдзя ў Пружанах. Комплекс не захаваўся, вядомы паводле інвэнтару 1597 р. Уключаў палац, два флігелі, вазоўню, стайню, варыўню, пякарню, чатыры сьвіраны, млын на сажалцы, сад.
Празь места ў 1708 року прайшлі войскі швэдзкага караля Карла XII, якія зьнішчылі каралеўскі двор і сад (яго аднавілі ў 1738 року).
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палац уяўляў сабой аднапавярховы крыжовы ў пляне будынак на каменным падмурку, накрыты гонтавым дахам. Пляніроўка анфілядная. Вакол вітальні групаваліся аўстэрыя, пяць жылых пакояў, камора. Галоўны ўваход вылучаўся ґанкам. Вялікія прастакутныя вокны мелі цынавыя рамы. У флігелях, накрытых драніцай, разьмяшчаліся сенцы, жылыя пакоі, каморы. Уезд на падворак быў праз браму пад двухсхільным дахам.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.