Каралеўскі двор (Пружаны)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Славутасьць
Каралеўскі двор
Краіна Беларусь
Места Пружана
Дата заснаваньня XVI стагодзьдзе
Стан зьнішчаны

Карале́ўскі двор — драўляны комплекс, які існаваў з XVI стагодзьдзя ў Пружанах. Комплекс не захаваўся, вядомы паводле інвэнтару 1597 р. Уключаў палац, два флігелі, вазоўню, стайню, варыўню, пякарню, чатыры сьвіраны, млын на сажалцы, сад.

Празь места ў 1708 року прайшлі войскі швэдзкага караля Карла XII, якія зьнішчылі каралеўскі двор і сад (яго аднавілі ў 1738 року).

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палац уяўляў сабой аднапавярховы крыжовы ў пляне будынак на каменным падмурку, накрыты гонтавым дахам. Пляніроўка анфілядная. Вакол вітальні групаваліся аўстэрыя, пяць жылых пакояў, камора. Галоўны ўваход вылучаўся ґанкам. Вялікія прастакутныя вокны мелі цынавыя рамы. У флігелях, накрытых драніцай, разьмяшчаліся сенцы, жылыя пакоі, каморы. Уезд на падворак быў праз браму пад двухсхільным дахам.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.