Пракуратура БССР
Пракуратура Беларускае Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі[1] паўстала толькі 26 чэрвеня 1922 году, хоць Беларуская ССР паўстала 1 студзеня 1919 годзе. Доўгі час Савецкая Расея й яе найвышэйшыя паны: Ул. Ленін, Л. Троцкі і інш. не былі прыхільнікамі стварэньня беларускае дзяржавы. Пасьля Рыскага міру з Польшчаю на землях каля Польшчы захавалі ўтварэньне ССРБ. Яно існавала да стварэньня Савецкага Саюзу, а пасьля стварэньня — ССРБ пераўтварылі ў Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку. БССР стала пастаянным членам саюзу — саюзнаю рэспублікаю.
Заснаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]26 чэрвеня 1922 года трэцяя сэсыя Цэнтральнага выканаўчага камітэту Беларускае Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі заснавала Дзяржаўную пракуратуру ў складзе Народнага Камісарыята Юстыцыі БССР. Пракуратура была створана з мэтай нагляду за выкананьнем законаў і ў інтарэсах барацьбы са злачыннасьцю. Для таго ЦВК БССР прыняла Палажэньне аб пракурорскім наглядзе.
Паўнамоцтвы пракуратуры былі ў тым, каб ад імя Беларускае ССР назіраць за законнасьцю дзеяньняў дзяржаўных устаноў, дзяржаўных і недзяржаўных грамадаў і грамадзян. Дзейнасьць ажыцьцяўляўся:
- шляхам апратэставаньня пастаноў, якія супярэчаць закону
- распачынаньня крымінальнага перасьледу
- праверкі законнасьці дзеяньняў органаў сьледзтва, дазнаньня і службаў ДПУ.
На пракуратуру ўскладваўся нагляд за законнасцю і абгрунтаванасьцю рашэнняў судоў (па тагачаснае назве: народных судоў) і выкананьнем права ў месцах пазбаўленьня волі. Пракурорам БССР зьяўляўся Народны камісар юстыцыі БССР, які быў падсправаздачны Прэзыдыюму ЦВК БССР. Пракуратура БССР магла патрабаваць ад усіх адміністрацыйных устаноў і службовых асоб БССР неабходныя зьвесткі і матэрыялы. Гэтыя патрабаваньні зьяўляліся абавязковымі для выкананьня.
У непасрэдным падначаленні Пракурора рэспублікі знаходзіўся аддзел пракуратуры, які ўваходзіў у склад Наркомюста БССР. Мясцовымі органамі пракуратуры рэспублікі з'яўляліся акруговыя, павятовыя і ўчастковыя пракуратуры.
Палажэньне аб пракурорскім наглядзе БССР, якое было прынятае 26 чэрвеня 1922 году было падобным да дзейнага Палажэньня аб пракурорскім наглядзе РСФСР. Пракуратура БССР адрозьнівалася ад пракуратуры Расейскае СФСР толькі тым, што ў БССР:
- не было губэрнскіх пракурораў, бо ў БССР не існавала губэрняў
- Палажэньне аб пракурорскім наглядзе БССР не прадугледжвала нагляд за дзейнасьцю ваенных і ваенна-транспартных трыбуналаў, так як яны не ўваходзілі ў судовую сыстэму БССР.
Дзейнасьць 1922 — 1941
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з Палажэньнем аб пракурорскім наглядзе БССР пракуроры:
- ўдзельнічалі ў распарадчых пасяджэньнях судоў
- падтрымлівалі ў судзе абвінавачваньне
- мелі права апратэставаньня прысудаў і азначэньняў ў касацыйным парадку і ў парадку вышэйшага судовага нагляду.
На працягу 1923 года ўсе службы пракуратуры Беларускае ССР былі канчаткова створаныя і ажыцьцяўлялі ў сталіцы й на месцах дзейнасьць па ўмацаваньню законнасьці і барацьбе са злачыннасьцю. Толькі за час з 1 студзеня па 15 лістапада 1923 года праз пракуратуру прайшло 4 863 справы.
7 сакавіка 1924 года Прэзыдыюм ЦВК СССР прыняў пастанову "Аб аб'яднаньні ў складзе БССР усіх тэрыторый Савецкага Саюза з большасьцю беларускага насельніцтва". У сувязі з павелічэньнем памеру БССР быліствораныя новыя земскія ўправы — акругі. У іх было неабходна стварыць акруговыя службы пракуратуры. Акруговых пракуратураў не было ў РСФСР, бо ў ёй не было акругаў.
Наркам юстыцыі БССР выдаў 11 сакавіка 1924 году загад для вырашэньня пытаньня папярэдняга сьледзтва. Участковыя сьледчыя пераходзілі ў падпарадкаваньне памочніка акруговага пракурора, бяз згоды якога сьледчыя не маглі прымаць справы да свае вытворчасьці. Другая сэсыя ЦВК БССР 15 ліпеня 1924 года прыняла й увяла ў дзеяньне зь 1 жніўня 1924 года Палажэньне аб судовым ладзе БССР. Яно зацьвердзіла прызначэньне, перамяшчэньне і звальненьне сьледчых, у тым ліку тых, якія не ўваходзілі ў той час у сыстэму пракуратуры, праводзілася пасьля загаду Пракурора БССР.
На чале пракуратуры, як і раней, стаяў Народны камісар юстыцыі і пры ім два памочніка: старэшы памочнік пракурора і малодшы памочнік пракурора. Разам з тым, наркам юстыцыі меў у сваім падпарадкаваньні аддзел пракуратуры Наркамюста БССР. Пры аддзеле пракуратуры былі пракуроры, названыя пракурорамі Наркомюста, зь якіх адзін выконваў пракурорскія абавязкі па дзяржаўнаму палітычнаму кіраваньню. Акрамя таго, пракуроры былі пры Вярхоўным Судзе БССР, пастаянных сэсыях Вярхоўнага Суду. У акругах БССР прызначаліся акруговыя пракуроры.
Для навядзеньня парадку на перавозках тавараў і барацьбы са злачыннасьцю на транспарце і забеспячэньня больш кваліфікаванага нагляду за законнасьцю ў гэтай галіне народнае гаспадаркі была выдадзеная пастанова ЦВК і СНК БССР. Яна стварала у сыстэме пракуратуры БССР транспартная пракуратура. Яна ажыцьцяўляла нагляд за законнасьцю на прадпрыемствах чыгуначных перавозак Беларускае ССР, якія знаходзілія ў той час у падпарадкаваньні ўпаўнаважанага НКПС СССР пры СНК БССР. У Беларускае ССР водна-транспартная пракуратура ў складзе пракуратуры БССР была заснаваная ў 1934 годзе.
У 1933 годзе ў Маскве стварылі новую ўстанову пад назваю Пракуратура Саюза Савецках Сацыялістычных Рэспублік. Яна ня мела сваіх аддзелаў у саюзных рэспубліках. Іх стварэньне заняло некаторы час. У Беларускае ССР, як і ў іншых рэспубліках СССР пракуратура знаходзілася ў нутры Народнага Камісарыята Юстыцыі БССР. Пракурор БССР адначасова зьяўляўся і наркамам юстыцыі БССР. Пасьля прыняцьця пастановы ЦВК і СНК СССР ад 20 ліпеня 1936 года пракуроры саюзных рэспублік былі выдзелены з пад Народных камісарыятыў юстыцыі адпаведных саюзных рэспублік і цалкам падпарадкаваныя непасрэдна Пракурору СССР.
У лістападзе 1936 года будову службаў пракуратуры была прыведзена ў адпаведнасьць з тымі пракурорскімі задачамі, якія на яе ўскладаліся. Былі створаныя:
- аддзел агульнага нагляду
- аддзел па наглядзе за сьледзтвам
- аддзел па судовым наглядзе па крымінальных і грамадзянскіх справах
- аддзел па асобных справах
- аддзел па наглядзе за месцамі зняволеньня
- аддзел па скаргах.
Пасьля пачатку вайны ў 1941 годзе паміж Нямеччынай і СССР вярхушка Савецкае пракуратуры БССР уцякло на ўсход. Ніжнія пракуроры засталаіся і сталі безпрацоўнымі.
Дзейнасьць 1944—1991
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сьнежні 1943 года спраўная дружына пракуратуры БССР прыехала з Масквы ў першы адбіта ад немцаў абласны горад — Гомель. У месцах, дзе аднавілі савецкую ўладу сталі стварацца пракуратуры, перад якімі ставіліся задачы па аднаўленьні савецкага права й правапарадку. Вялікую дапамогу ў стварэньні Пракуратуры Беларускае ССР і папаўненьні яе кадрамі аказала Пракуратура СССР. Людзей, якія ваявалі супраць немцаў у тыле, савецкая ўлада не прызначала на важныя пасады. Іх прывозілі з земляў СССР, якія не былі захопленыя немцамі.
Пракуратура БССР дзейнічала разам з КПБ пры правядзеньні калектывізацыі.
У 1955 годзе было прынятае новае Палажэньне аб пракурорскім наглядзе ў СССР, (зацьверджанае Прэзыдыюмам Вярхоўнага Савета СССР 24 мая 1955 года). Права пракурорскага нагляду было ў значнае меры захаванае і атрымалі сваё развіцьцё. Палажэньне вызначала агульныя задачы, якія стаяць перад пракурорамі, і апісвала дзейнасць пракуратуры па забеспячэньні законнасьці ва ўсіх галінах дзяржаўнага і грамадзкага жыцьця, але й указвала спосабы работы па агульным наглядзе і іншых галінах пракурорскага нагляду. Палажэньне вызначала прававыя сродкі ажыцьцяўленьня пракурорскага нагляду. Выключна важнае значэньне мае замацаваньне ў Палажэньні прынцыпу падзаконнасьці самога пракурорскага нагляду.
У 1958—1962 гадах былі прынятыя Асновы крымінальнага судаводства і Асновы грамадзянскага судаводства, крымінальна-працэсуальныя і грамадзянска-працэсуальныя кодэксы саюзных рэспублік, якія надзялілі пракурора шэрагам дадатковых у параўнаньні з Палажэньнем аб пракурорскім наглядзе ў СССР паўнамоцтваў для ажыцьцяўленьня нагляду за выкананьнем права ў крымінальным і грамадзянскім судаводстве.
11 ліпеня 1969 года Вярхоўны Савет СССР прыняў Асновы папраўча-працоўнага заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік. У гэтым саюзным законе пракурорскаму нагляду прысьвечаны шэраг норм, зьмест якіх сьведчыць аб захаваньні значэньня пракурорскага нагляду за выкананьнем законаў пры выкананьні права СССР.
Да распаду СССР у 1991 годзе пракуратура БССР мела аднолькавы праўны стан.
Пракуратура БССР стала асноваю для Генэральнае пракураутуры Беларусі.
Глядзі таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гісторыя. Станаўленне органаў пракуратуры. Пракуратура Беларусі. Праверана 1 студзеня 2022 г.