Перайсьці да зьместу

Транспартная пракуратура (БССР)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Транспартная пракуратура БССР была часткаю пракуратуры БССР.

Спецыялізацыя органаў пракуратуры ў галіне нагляду за выкананьнем законаў на транспарце пачалася з 1922 года. У Палажэньні аб пракурорскім наглядзе, прынятым трэцяй сэсыяй ЦВК Беларускае ССР, зьмяшчаліся патрабаваньні, якія прад'яўляюцца да вайсковае й агульнае пракуратуры, па выкананьню законаў на чыгуначным і паветраным транспарце. Сьледзтва карных спраў аб злачынствах у гэтай галіне і пракурорскі нагляд над імі праводзіліся асобнымі сьледчымі і пракурорамі, якія выдзяляюцца Пракуратураю БССР. Да 20 чэрвеня 1936 г., г.зн. да ўтварэньня Наркамюста СССР, функцыі пракурорскага нагляду за выкананьнем законаў на транспарце ажыцьцяўлялі ўсе пракуроры. А ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасьля яе заканчэньня аж да 1948 года нагляд за законнасьцю на транспарце ажыцьцяўлялі вайсковыя пракуратуры Беларускае і Брэст-Літоўскае чыгунак. У траўні 1948 г. вайсковыя пракуратуры Беларускае і Брэст-Літоўскай чыгунак рэарганізаваны адпаведна ў пракуратуры Беларускае і Брэст-Літоўскае чыгунак[1]. Пракуратура Беларускае чыгункі знаходзілася ў горадзе Гомелі, пракуратура Брэст-Літоўскай чыгункі — у горадзе Баранавічы.

Загадам Генэральнага пракурора СССР ад 15 верасьня 1951 г. пракуратура Брэст-Літоўскае чыгункі перайменавана ў пракуратуру Менскае чыгункі са знаходжаньнем у г. Менску. У яе склад уваходзілі пракуратуры 4-ох ўчасткі:

  • пракуратура Менскага ўчастка
  • пракуратура Баранавіцкага ўчастка
  • пракуратура Берасьцейскага ўчастка
  • пракуратура Гарадзенскага ўчастка

У адпаведнасьці з пастановай Савета Міністраў СССР ад 14 траўня 1953 г. № 1263 "Аб аб'яднаньні пракуратур чыгунак" пракуратура Менскае чыгункі аб'яднана з пракуратураю Беларускае чыгункі ў пракуратуру Беларускае чыгункі зь сядзібаю ў г. Менску.

Згодна з загадам Генэральнага пракурора СССР пракуратура Беларускае чыгункі стала называцца Транспартнаю пракуратураю Беларускае чыгункі. У яе ўваходзіла 7 участкаў:

  • Баранавіцкі
  • Берасьцейскі
  • Гарадзенскі
  • Магілеўскі
  • Гомельскі
  • Жлобінскі.

Стварэньне і роспуск транспартнае пракуратуры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1955 годзе на загад Генэральнага пракурора СССР скасавана пракуратура Гарадзенскага ўчастка, а Транспартная пракуратура Беларускае чыгункі была перайменавана ў Беларускую транспартную пракуратуру, а ў яе клад уключана пракуратура Віцебскага ўчастка Калінінскае чыгункі.

Функцыі пракуратуры заключаліся ў ажыцьцяўленьні агульнага нагляду за дакладнаю адпаведнасьцю актаў, якія выдаюцца Управаю Беларускае чыгункі, і за дакладным выкананьнем законаў службовымі асобамі і грамадзянамі ў галіне работы чыгуначнага транспарту.

Транспартная пракуратура структурных частак ня мела і знаходзілася ў падпарадкаваньні Пракуратуры СССР.

Згодна з Указам Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета СССР ад 03.03.1960 «Аб скасаваньні транспартных пракуратур» загадам Генэральнага пракурора СССР ад 10.03.1960 № 22 была скасаваная Беларуская транспартная пракуратура. Яе функцыі былі перададзены Пракуратуры БССР.

Аднаўленьне транспартнае пракуратуры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аднак такая рэарганізацыя стала прычынай зьніжэньня дысцыпліны на транспарце і росту карных чынаў. У выніку працяглага аналізу існуючай сітуацыі Генэральны пракурор СССР 03.09.1976 выдаў загад № 480-л "Аб арганізацыі транспартных пракуратур". За кошт рэзэрву Пракуратуры СССР былі арганізаваны:

Яны мелі штатную колькасьць 36 адзінак. Пасьля яшчэ стварылі Гарадзенскую й Аршанскую транспартныя пракуратуры.

Практыка пракурорскага нагляду на транспарце паказала неабходнасьць адзінства кіраўніцтва названымі падразьдзяленьнямі. Загадам Генэральнага пракурора СССР ад 05.11.1980 Беларуская транспартная пракуратура была ўтворана зноў практычна ў тым выглядзе, у якім існавала да свайго роспуску ў 2017 годзе.

Першым Беларускім транспартным пракурорам быў прызначаны Ювеналій Аляксеевіч Кладухін. Больш за дзесяць гадоў займаў пасаду Беларускага транспартнага пракурора Драбышэўскі Леанід Яхімавіч.

Прадметам асаблівай увагі работнікаў транспартнай пракуратуры зьяўляліся вывучэньне прычын росту злачыннасьці, асабліва сярод непаўналетніх, захаваньне законнасьці пры разглядзе заяў і паведамленьняў грамадзян, нагляд за сьледзтвам спраў аб парушэньнях правіл бясьпекі руху.

Сьпіс Беларускіх транспартных пракуратаў:

  • Ювеналій Аляксеевіч Кладухін
  • Леанід Яхімавіч Драбышэўскі