Порна (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

«Порна» — эратычны фільм рэжысэра Марка Катэрскага, зьняты ў 1989 годзе ў ПНР.

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя жыцьця Міхала. Зьмест кіно тычыцца складаных адносін паміж мужчынамі й жанчынамі. Міхал быў бабнік у маладосьці, цяпер як сталы мужчына спамінае свае маладыя плоцкія прыгоды. Успаміны поўныя горычы, шкадаваньня і тугі па нязьдзейсьненых юначых марах сапраўднай любові. Нягледзячы на сталы век памяць Міхала не расчаруе і з выдатнай выразнасьцю ён нагадвае свае «дасягненьні». Яго першая сяброўка была 17-гадовая Ася, а ён меў тады дзевятнаццаць гадоў. Разам яны выйшлі з палаткі. Міхал разьлічвае на тое, што, нарэшце, паміж імі будзе «каханьне», пра якое ўвесь час думае. Дзяўчына, аднак, мае ўнутраны супраціў, бо паабяцала сваім бацькам, што яна нічога дрэннага ня зробіць. Калі яна згадзілася пад націскам просьбаў Міхала, то ён пачынае адчуваць сумнеў. Міхал баіцца, што зьвязваньне з адной дзяўчынай забараняе яму мець магчымасьць сустрэцца з другою, ён баіцца пачуцьця рэўнасьці й здрады. У выніку, ён растаецца з Асяй. Падчас вучобы на адной зь вячорак Міхал сустракае Агату. І так пачынаецца доўгі рад яго любоўных прыгод. Ён пачынае пошукі дасканалай любові і дасканалай жанчыны.

Ролі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зьбігнеў Роля — Міхал
  • Катажына Фігура — пахатлівая дзеўка
  • Багуслаў Лінда — брат Міхала
  • Марцін Тронскі — начальнік старажоў
  • Гэнрык Біста — лекар
  • Зьбігнеў Бучкоўскі — мужчына, што ходзіць да прастытутак

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]