Перайсьці да зьместу

Каратэ па-польску

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каратэ па-польску
па-польску: Karate po polsku
Жанр драматычны фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
У ролях Эвард Жэнтара
Міхал Анёл
Дарота Камінская
Збігнеў Бучкоўскі
Ежы Трэля
Кампазытар
Апэратар
Мастак Teresa Barska[d]
Вытворчасьць Задыяк
Дата выхаду травень 1983
Працягласьць 88 хв.
Краіна ПНР
Мова Польская
Старонка на IMDb
Асноўны артыкул: Кінематограф Польшчы

«Каратэ па-польску»[2] (па-польску: Karate po polsku) — эратычны фільм рэжысэра Вайцеха Войціка, зьняты ў 1982 годзе ў ПНР.

Летам 1978 году двое мужчын Пётра Р. і Міхал Шчэрбец едзе на паўночы-ўсход ПНР. Яны прыехалі ў вёску, каб маляваць на сьценах касьцёлу. Перад пачаткам работы маладыя людзі едуць на чыгуначны прыпынак, каб сустрэць маладую жанчыну Дароту. Яна сяброўка і жонка аднаго з маладых мужчын па імю Пётра. Усе трое жывуць у месьце, а для іх вёска — месца для адпачынку. Жыцьцё на вёсцы не падыходзіць для адпачынку. Яны знаёмяцца зь мясцовымі насельнікамі. Сярод іх былі маладыя мужчыны, якія займаліся дробнымі правапарушэньнямі: незаконная лоўля рыбы, самагонаварэньне і г.д. Яны б'юць сваіх аднавяскоўцаў і зьдзекваюцца зь іх. Новыя асобы зь места адразу пачалі цікавіць злачынцаў. Маладая жанчына вабіць Рамана Сьціпуру, правадыра зграі злачынцаў. Па-ціху правадыр і яго таварыш па злачынствах бачыць голую маладую жанчыну, якая загарае на возеры. Яна яму падабаецца. Пад канец стужкі зграя паланіла дзьвюх мужчын і правадыр зграі сілай зацягвае жонку Пятра ў дом. Стрый (завуць яго Капітан) правадыра зграі ўзяў стрэльбу і прымушае адпусьціць мяшчанаў. Пётра кідаецца на правадыра і забівае яго ударам каратыста. Капітан імгненна страляе ў Пятра і забівае яго.

Былі іншыя ўдзельнікі ў стужцы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]