Перайсьці да зьместу

Порна (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Порна (кіно)»)
Порна
па-польску: Porno
Жанр камэдыя, эротыка, порна
Рэжысэр Марэк Катэрскі
Сцэнарыст Марэк Катэрскі
У ролях Зьбігнеў Роля,
Кацярына фігура,
Багуслаў Лінда,
Марцін Тронскі,
Генрык Біста,
Зьбігнеў Бучкоўскі
Кампазытар Бэрнард Каўка
Апэратар Яцэк Блавут
Мантаж Тэрэза Мізёлэк
Вытворчасьць Зебра
Дата выхаду 26 студзеня 1990
Краіна ПНР
Мова Польская
Старонка на IMDb

«По́рна»[1] — эратычны фільм рэжысэра Марка Катэрскага, зьняты ў 1989 годзе ў ПНР.

Гісторыя жыцьця Міхала. Зьмест кіно тычыцца складаных адносін паміж мужчынамі й жанчынамі. Міхал быў бабнік у маладосьці, цяпер як сталы мужчына спамінае свае маладыя плоцкія прыгоды. Успаміны поўныя горычы, шкадаваньня і тугі па нязьдзейсьненых юначых марах сапраўднай любові. Нягледзячы на сталы век памяць Міхала не расчаруе і з выдатнай выразнасьцю ён нагадвае свае «дасягненьні». Яго першая сяброўка была 17-гадовая Ася, а ён меў тады дзевятнаццаць гадоў. Разам яны выйшлі з палаткі. Міхал разьлічвае на тое, што, нарэшце, паміж імі будзе «каханьне», пра якое ўвесь час думае. Дзяўчына, аднак, мае ўнутраны супраціў, бо паабяцала сваім бацькам, што яна нічога дрэннага ня зробіць. Калі яна згадзілася пад націскам просьбаў Міхала, то ён пачынае адчуваць сумнеў. Міхал баіцца, што зьвязваньне з адной дзяўчынай забараняе яму мець магчымасьць сустрэцца з другою, ён баіцца пачуцьця рэўнасьці й здрады. У выніку, ён растаецца з Асяй. Падчас вучобы на адной зь вячорак Міхал сустракае Агату. І так пачынаецца доўгі рад яго любоўных прыгод. Ён пачынае пошукі дасканалай любові і дасканалай жанчыны.

  • Зьбігнеў Роля — Міхал
  • Катажына Фігура — пахатлівая дзеўка
  • Багуслаў Лінда — брат Міхала
  • Марцін Тронскі — начальнік старажоў
  • Гэнрык Біста — лекар
  • Зьбігнеў Бучкоўскі — мужчына, што ходзіць да прастытутак

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]