Перайсьці да зьместу

Помнік Тарасу Шаўчэнку (Харкаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Помнік Тарасу Шаўчэнку
Пам’ятник Тарасові Шевченку
Краіна Украіна
Месцазнаходжаньне Харкаў
Каардынаты 50°0′4″ пн. ш. 36°14′3″ у. д. / 50.00111° пн. ш. 36.23417° у. д. / 50.00111; 36.23417Каардынаты: 50°0′4″ пн. ш. 36°14′3″ у. д. / 50.00111° пн. ш. 36.23417° у. д. / 50.00111; 36.23417
Архітэктурны стыль сацрэалізм, сталінскае барока
Аўтар праекту Мацьвей Манізэр
Будаўнік Ёсіф Лянгбард
Дата заснаваньня 24 сакавіка 1935
Будаваньне 9 сакавіка 193424 сакавіка 1935
Статус славутасьць нацыянальнага значэньня
Помнік Тарасу Шаўчэнку на мапе Ўкраіны
Помнік Тарасу Шаўчэнку
Помнік Тарасу Шаўчэнку
Помнік Тарасу Шаўчэнку
Помнік Тарасу Шаўчэнку на Вікісховішчы

Помнік Тарасу Шаўчэнку — помнік украінскаму паэту, пісьменьніку, мастаку і мысьляру Тарасу Шаўчэнку ў месьце Харкаве, адзін з сымбаляў места. Мясцовая манумэнтальная памятка.

Мастацкі стыль помніку можна вызначыць як сацрэалізм і сталінскае барока. Вышыня ўсяго манумэнту — больш за 16 мэтраў, статуі Тараса Шаўчэнкі — 5,5 мэтраў. Па коле яе атачаюць 16 дынамічных статуяў — высокамастацкіх узораў савецкай прапаганды, якія на задуму аўтара праекту мелі сымбалізаваць людзей працы ды іхнюю барацьбу за свае правы супраць прыгнятальнікаў.

Схема разьмяшчэньня скульптураў помніка Тарасу Шаўчэнку ў Харкаве

З 1919 року Харкаў зьяўляўся сталіца савецкай Украіны. Рашэньне пра ўсталяваньне помніка Тарасу Шаўчэнку было прынятае мескім саветам у 1929 року. Цягам 1930—1933 рокаў былі зладжаныя тры мастацкія конкурсы, у якіх урэшце перамог скульптар Мацьвей Манізэр (на той час ужо зрэлы творца нізкі значных манумэнтаў, прыхільнік рэалістычнага мастацтва).

Хаду работ і выкананьне тэрмінаў асабіста кантраляваў сакратар ЦК УКП(б), першы сакратар Ленінградзкага абкаму партыі Сяргей Кіраў. Фігуры манумэнта адлівалі ў Ленінградзе. Архітэктурную прывязку манумэнта выканаў архітэктар Ёсіф Лянгбард (аўтар праектаў некалькіх грамадзкіх будынкаў у Беларускай ССР). Пад ягоным кіраўніцтвам у Харкаве на месцы закладкі помніка будаўнікі апрацоўвалі лябрадарыт. Працы пачаліся 9 сакавіка 1934, у дзень 120-годзьдзя нараджэньня Тараса Шаўчэнкі.

Агулам на выраб помніка пайшло 30 тон бронзы і 400 тон лябрадарыту.

Манумэнт урачыста адкрыты 24 сакавіка 1935 року (праз 9 месяцаў пасьля таго, як Харкаў перастаў быць сталіцай УССР). Разьмешчаны ў Садзе імя Тараса Шаўчэнкі пры ўваходзе на цэнтральную алею з боку вуліцы Сумской.

Нягледзячы на памеры й ідэалягічны складнік, манумэнт ня быў пашкоджаны ў часе Другой сусьветнай вайны. А 30 жніўня 1943 року ля яго адбыўся першы афіцыйны мітынг з удзелам савецкіх дзеячоў Івана Конева ды Мікіты Хрушчова.

У паваенны час помнік стаў месцам правядзеньня разнастайных мерапрыемстваў. З канца 1980-х рокаў плошча ля манумэнту стала месцам гуртаваньня нацыянальных дэмакратычных сілаў.

  • Чернова М. В. Пам’ятник Т. Г. Шевченку в Харкові., Харків: «Прапор», 1984
  • Пам’ятник Т. Г. Шевченкові в Харкові // Шевченківський словник, Том Другий, К., 1977, стор. 78
  • Памятник Т. Г. Шевченко в Харькове., М., 1961  (рас.)
  • Памятник Т. Г. Шевченко в Харькове., Л., 1964  (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]