Перайсьці да зьместу

Паўгрош польскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Польскі паўгрош (паўгрош каронны) — срэбраная манэта (1516 стагодзьдзі) ці медная вартасьцю ½ грошы польскага.

Срэбраную біла Кракаўская мынца. Медную — Кракаўская і Варшаўская мынца.

Казімір VI Ягелончык (14471492) — манэты недатаваныя. Авэрсгерб Каралеўства Польскага (аднагаловы арол), кругавая надпіс на лаціне moneta · Kasimiri (манэта Казіміра). Рэвэрс — каралеўская карона, легенда — regis.polonie (Каралеўства Польшча).

На біцьці 14561468 (1,58 г) пад каронаю ініцыялы службовых асобаў меньніцы Кароны — TM і MT.

На біцьці 14681478 (1,30 г) пад каронаю MK ці KM.

На біцьці 14781492 (0,92 г) пад каронаю — пяціпялёсткавая разэтка (герб “Роза Порай” падскарбія кароннага П. Каразвенцкага)

Ян І Ольбрэхт (14921501) — манэты не датаваныя. Авэрс – Арол, надпіс: moneta · alberti (манэта Ольбрэхта). Рэвэрс — карона, надпіс: regis polonie (Каралеўства Польшча) 14921499 вага паўгроша 1,035 г пад каронаю — пяціпялёсткавая разэтка (герб “Роза Порай”) 14991501 вага 1,03 г пад каронаю здвоеныя пярсьцёнкі

Александр Ягелончык (1501 – 1506) — недатаваныя , вагаю 1,00 г. Авэрс герб каралеўства Польскага, надпіс alexander · dei · G · rex (Александр Божай міласьці кароль); рэвэрс — карона, надіс — moneta · regis · polonie (Манэта каралеўства Польшча).

Польшча нейкі час карысталася літоўскім паўгрошам, бо свайго ня біла.

Жыгімонт І Стары — манэты біліся ў 15071511 вагаю 1,03 г. Авэрс — арол, надпіс moneta · sigismundi (манэта Сігізмунда), рэвэрс — карона, надпіс: regis · polonie.

Станіслаў Аўгуст Панятоўскі — паўгрош біўся зь медзі

Кракаўская мынца (17651768) вага 1,95 г. Авэрс — манаграма SAR наверсе якой карона (SAR – Stanislaus Augustus Rex – Станіслаў Аўгуст кароль). Рэверс — ½ grossus · reg · pol ( ½ грошы каралеўства Польшча), пад ёю ініцыялы G. (Вельмі рэдка сустракаецца недатаваны паўгрош відаць 1765 і бэз літары G).

Варшаўская мынца — біла паўгрошы ў 17751777, 17801782, 1792 гадах. Вага надпісы і выгляд такі самы як і Кракаўскай меньніцы. На рэвэрсе ініцыялы ў 1775 – 1777, 1780 – 1782 — EB, 1792 — MN.