Паўгрош літоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паўгрош літоўскі 1548. Авэрс. Віленская меньніца
Паўгрош літоўскі 1548. Рэвэрс. Віленская меньніца

Паўгрош літоўскі — срэбраная манэта ВКЛ вартасьцю ½ гроша.

Біўся:

Аляксандр Ягелончык (1492—1506) — Віленская мынца. Паўгрош біўся з 1494 году — манэты недатаваныя, 1,27 г., авэрсПагоня, надпіс: mon · alexandri (манэта Александра), рэвэрсАрол, надпіс: magni · dvc · litvanie (Вялікае Княства Літоўскае).

Жыгімонт I Стары — Віленская мынца (1509—1529), 1,29 г., авэрс — Пагоня, надпіс: moneta · sigismundj (манэта Сігізмунда), рэвэрса — Арол, надпіс: magni · dvcis · litvanie (Вялікае Княства Літоўскае).

Жыгімонт II Аўгуст — Віленская мынца (1545—1565), Тыкоцінская мынца (1566) 1,20 г — авэрс — Пагоня, надпіс — moneta · magni · dvcat ·litva (манэта Вялікага Княства Літоўскага); на рэвэрсе Арол і надпіс sigis · avg · rex · po · mag · dvx. L1 (Жыгімонт Аўгуст кароль польскі Вялікі князь літоўскі).

У апошнюю чвэрць XVI стагодзьдзя на ўсходзе Беларусі паўгрош называўся пятаком.