Пасажырскі цягнік (прадпрыемства)
Каардынаты: 56°57′6″ пн. ш. 24°7′29″ у. д. / 56.95167° пн. ш. 24.12472° у. д.
«Пасажырскі цягнік» | |
лат. Pasažieru vilciens | |
Тып | акцыйнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 2 лістапада 2001 (23 гады таму)[1] |
Заснавальнікі | «Латвійская чыгунка» |
Уласьнікі | Урад Латвіі |
Краіна | Латвія |
Разьмяшчэньне | Рыга |
Адрас | Цэнтральны раён, вуліца Персы, д. 8[1] |
Ключавыя фігуры | Арціс Грынбэргс (старшыня Рады)[2], Алдзіс Даўгаўванагс (сябра Ўправы)[3] |
Галіна | сфэра паслугаў |
Паслугі | чыгуначныя перавозкі людзей |
Абарачэньне | ▲52,379 млн эўра (2022 год) |
Апэрацыйны прыбытак | ▲4,49 млн эўра (2022 год) |
Чысты прыбытак | ▲592 тыс. эўра (2022 год)[4] |
Лік супрацоўнікаў | 984 (2022 год)[5] |
Матчына кампанія | Міністэрства шляхоў зносін Латвіі |
Даччыныя кампаніі | «ВРЦ Засулаўкс» |
«Пасажырскі цягнік» — дзяржаўнае чыгуначнае прадпрыемства Латвіі, заснаванае ў лістападзе 2001 году.
Утварылася з прадпрыемстваў пасажырскіх перавозак «Электрацягнік» і «Дызэль-цягнік». У кастрычніку 2008 году перайшло з падпарадкаваньня «Латвійскай чыгунцы» ў падпарадкаваньне Міністэрству шляхоў зносін Латвіі. На 2024 год ажыцьцяўляла перавозкі электрацягнікамі з Рыгі ў Айзкраўклэ, Елгаву, Скультэ (Лімбаскі край) і Тукумс. Цеплавозы хадзілі з Рыгі па 5 чыгуначных лініях:
- Екабпілс — Дзьвінск — Краслаўка — Індра (Краслаўскі край);
- Мадана — Гулбэнэ;
- Сігулда — Валміера — Лугажы (Валцкі край) — Валга (Эстонія);
- Рэжыца — Зілупэ;
- Добэле — Ліепая[1].
За 2022 год пасажыры праехалі 540 млн км, што было на 49 % больш за папярэдні год. Доля прадпрыемства на рынку перавозак вырасла з 42 да 44 %. Запаўняльнасьць цягнікоў павялічылася з 33 да 47 %. Пакрыцьцё выдаткаў на перавозкі ўзрасло з 43 да 50 %[4]. Квіткі, у тым ліку электронныя, прадавалі аднаразовыя і багажныя, а таксама на 1, 3, 5 і 30 дзён. Даплата за набыцьцё квітка ў кандуктара ўнутры цягніка складала 1 эўра[6]. Дазвалялася правозіць багаж вагой да 20 кг і памерам да 60х40х20 см, а за даплату — вагой да 35 кг і сумарнай даўжынёй бакоў да 200 см[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Пра нас (лат.) // АТ «Пасажырскі цягнік», 2024 г. Праверана 13 траўня 2024 г.
- ^ Рада (лат.) // АТ «Пасажырскі цягнік», 2024 г. Праверана 13 траўня 2024 г.
- ^ Управа (лат.) // АТ «Пасажырскі цягнік», 2024 г. Праверана 13 траўня 2024 г.
- ^ а б Фінансавая справаздача за 2022 год (лат.) // АТ «Пасажырскі цягнік», 2023 г. Праверана 13 траўня 2024 г.
- ^ Кадравая статыстыка (лат.) // АТ «Пасажырскі цягнік», 2024 г. Праверана 13 траўня 2024 г.
- ^ Віды квіткоў (лат.) // АТ «Пасажырскі цягнік», 2024 г. Праверана 13 траўня 2024 г.
- ^ Правілы правозу багажу (лат.) // АТ «Пасажырскі цягнік», 2024 г. Праверана 13 траўня 2024 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зьвесткі для СМІ (лат.) // АТ «Пасажырскі цягнік», 15 сьнежня 2023 г. Праверана 13 траўня 2024 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |