Перайсьці да зьместу

Партал:Тэхніка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фон
Тэхніка
антыкітэрскі мэханізм (рэканструкцыя)

Тэхніка (па-старажытнагрэцку: τεχνικός ад па-старажытнагрэцку: τέχνηмастацтва, майстэрства) — сукупнасьць сродкаў чалавечай дзейнасьці, створаных для ажыцьцяўленьня працэсаў вытворчасьці і абслугоўваньня невытворчых патрэбаў грамадзтва. Таксама азначае навыкі і прыёмы ў нейкім відзе дзейнасьці — тэхніка шахматнай гульні, тэхніка танца, тэхніка ігры на фартэпіяна і падобнае. У тэхніцы матэрыялізаваныя веды і вытворчы досьвед, набытыя чалавецтвам у працэсе разьвіцьця. Тэхніка аблягчае працоўныя намаганьні чалавека і павышае іх эфэктыўнасьць, дае магчымасьць пераўтвараць прыроду. Па меры разьвіцьця тэхніка замяняе чалавека ў выкананьні тэхналягічных функцый, зьвязаных з фізычнай і разумовай працай. Тэхніка ўдзейнічае на прадметы працы пры стварэньні матэрыяльных і культурных даброт; выкарыстоўваецца для атрыманьня, перадачы і ператварэньня энэргіі; дасьледаваньня законаў разьвіцьця прыроды і грамадзтва; перамяшчэньня і сувязі; збору, зьбераганьня і перадачы інфармацыі; кіраваньня грамадзтвам; бытавога абслугоўваньня; вядзеньня вайны і забесьпячэньня абароны. Агульнапрынятай клясыфікацыі тэхнікі няма. Паводле функцыянальнага прызначэньня адрозьніваюць тэхніку вытворчую, бытавую, навуковых дасьледаваньняў, адукацыі і культуры, ваенную, мэдыцынскую і іншую. Асноўную частку тэхнічных сродкаў складае вытворчая тэхніка, да якой належаць машыны, мэханізмы, інструмэнты, апаратура кіраваньня машынамі і тэхналягічнымі працэсамі, вытворчыя будынкі і збудаваньні, чыгункі, масты, рухомы састаў, сродкі камунікацыі, сувязі. Паводле галіновай структуры вытворчасьці адрозьніваюць тэхніку прамысловасьці, транспарту, сельскай гаспадаркі; паводле прыналежнасьці да асобных структурных падразьдзяленьняў вытворчасьці — авіяцыйную, мэліярацыйную, энэргетычную; паводле прыроднай асновы асобных галін тэхнікі — атамную, халадзільную, вылічальную і іншае….:::::::::::::::: чытаць далей


Фон
Абраны артыкул

Тут можа быць ваш артыкул - на падставе правілаў.

Фон
Выявы
Фон
Артыкулы да напісаньня

  глядзіце таксамаНакіды:Тэхніка

Фон
Катэгорыі артыкулаў


Фон
Добры артыкул

Тут можа быць ваш артыкул - на падставе правілаў.

Фон
Выбітныя асобы
Гуга Юнкерс
Гуга Юнкерс

Гуга Юнкерс (ням. Hugo Junkers; 3 лютага 1859 — 3 лютага 1935) — прафэсар, выдатны нямецкі інжынэр, вынаходнік і авіяканструктар, заснавальнік кампаніі «Junkers & Co», аўтар шэрагу вынаходак у розных галінах тэхнікі. Гуга Юнкерс заклаў падмурак фірмы Бош Тэрматэхніка, заснаваўшы ў 1895 годзе ў горадзе Дэсаў фірму "Junkers and Co." па вытворчасьці газавых прыбораў (з 1992 года ў Дэсаў існуе тэхнічны музэй Гуга Юнкерс). Гуга Юнкерс стаў прафэсарам Аахенскай вышэйшай тэхнічнай школы і атрымаў патэнт на каларыфэр - правобраз сучаснай газавай калёнкі. У 1895 годзе заснаваў фабрыку па вытворчасьці газавых прыбораў у Дэсаў. Да 1904 года фабрыка выпускае ўжо 19 мадэляў прыбораў. Да воданагравальніка дадаліся ахаладжальнікі, а таксама вэнтыляцыйнае абсталяваньне...:::::::::::::::: чытаць далей

Фон
Неабходныя шаблёны

  {{Удзельнік/Тэхніка}} — на асабістую старонку
  {{Удзельнік/Мэтро}} — на асабістую старонку
  {{Накід:Тэхніка}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды па тэхніцы
  {{Накід:Пальная зброя}} — у артыкулы-накіды пра пальную зброю
  {{Накід:Мэтро}} — устаўляецца ў артыкулы пра мэтро
  {{Накід:Аўто}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра аўта
  {{Накід:Інтэрнэт}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра сеціва
  {{Накід:Праграмаваньне}} — у артыкулы-накіды пра праграмаваньне


Фон
У іншых праектах
Тэхніка ў Вікінавінах  Тэхніка ў Вікіцытатніку  Тэхніка ў Вікіпадручніку  Тэхніка ў Вікікрыніцах  Тэхніка ў Вікіслоўніку  Тэхніка ў Віківэрсытэце  Тэхніка ў Вікісховішчы Тэхніка ў Віківандроўках
Навіны Цытаты Дапаможнікі Тэксты Вызначэньне Навучаньне Выявы Даведнікі
Фон
Брацкія парталы
Навука Матэматыка Мастацтва Гісторыя


Абнавіць кэш