Перайсьці да зьместу

Партал:Навука

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фон
Навука

Наву́ка — сфэра чалавечай дзейнасьці, накіраваная на выпрацоўку й тэарэтычную сыстэматызацыю аб’ектыўных ведаў аб рэчаіснасьці. У старэйшым і вузкім значэньні, як то на думку Арыстотэля, навука ставіцца да дакладных ведаў пра сябе, што можна было бы лягічна й рацыянальна растлумачына, паколькі клясычная навука старажытнасьці была цесна зьвязана зь філязофіяй. Пачынаючы з XVII стагодзьдзя натурфілязофія, якую сёньня называюць натуральнай навукай, разглядаецца як асобная галіна ад філязофіі. Тым ня менш, слова «навука» працягвае выкарыстоўвацца ў шырокім сэнсе, які абазначае пэўнае веданьне аб тэме, гэтак жа яна да гэтага часу выкарыстоўваецца ў сучасных умовах. У вузкім сэнсе слова «навука» ўжывалася такімі навукоўцамі, як то Ёган Кеплер, Галілео Галілей і Ісак Ньютан, калі яны пачалі распрацоўку законаў прыроды. У гэты пэрыяд панятак з большага ставіўся да натуральнай філязофіі, як то натуральныя навукі. Цягам XIX стагодзьдзя, слова «навука» сталася ўсё больш зьвязанай з навуковым мэтадам, дысцыплінаваным падыходам да вывучэньня прыроднага сьвету, у тым ліку фізыкі, хіміі, геалёгіі й біялёгіі….:::::::::::::::: чытаць далей


Фон
Абраны артыкул
адзін з варыянтаў інтэрпрэтацыі прарадзімы славянаў
адзін з варыянтаў інтэрпрэтацыі прарадзімы славянаў

Праславя́нская мова — рэканструяваная, пісьмова незасьведчаная прамова (мова-продак) усіх моваў славянскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, якая прадстаўляла сабою славянскае маўленьне, існае ў пэрыяд V—ІХ стагодзьдзяў н.э.. Як у выпадку зь іншымі шматлікімі прамовамі, не існуе пісьмовых помнікаў мовы, сама мова аднаўляецца дзякуючы мэтадам параўнальна-гістарычнага мовазнаўства з прыцягненьнем вядомых славянскіх ды іншых індаэўрапейскіх моваў. Праславянская мова не зьяўлялася статычнай і зьмянялася ў часе, з прычыны чаго ейныя формы можна рэканструяваць розным чынам у залежнасьці ад абранага храналягічнага этапу. Імклівае разьвіцьцё мовы зьвязваецца з пашырэньнем арэалу ўжываньня мовы. Ужо ў пачатку гэтага пэрыяду мова стала зазнаваць працэс дыялектнай дыфэрэнцыяцыі, але асноўнае моўнае адзінства і ўзаемазразумеласьць сярод носьбітаў мовы захоўвалася да Х ст. або нават пазьней. У часы гэтага пэрыяду для праславянскае мовы быў уласьцівы шэраг гукавых зьменаў, часта раўнамерных па ўсім арэале мовы, што робіць мову нязручнай для яе вызначэньня ў якасьці традыцыйнай прамовы. Пэрыяд гэтых агульных дыялектных зьменаў у праславянскай мове ў заходняй лінгвістыцы вядомы як агульнаславя́нская…:::::::::::::::: чытаць далей

Фон
Выявы
праца GPS - "Джы Пі Эс": па-ангельску: Global Positioning System - глябальная сыстэма пазыцыянаваньня
Фон
Артыкулы да напісаньня

  глядзіце таксамаНакіды:Навука
  глядзіце таксамаНакіды:Навукоўцы

Фон
Катэгорыі артыкулаў
Навука (44 К, 2 С)
Вымярэньне (22 К, 4 С)
Мэтралёгія (1 К, 12 С)
Навукоўцы (32 К, 1 С)
Тэорыі (15 К, 2 С)
Тэхналёгіі (37 К, 2 С)
Храналёгія (13 К, 4 С)


Фон
Добры артыкул
мапа распаўсюджаньня славянскіх моваў (чэская мова - карычневым колерам)
мапа распаўсюджаньня славянскіх моваў (чэская мова - карычневым колерам)

Чэ́ская мо́ва (па-чэску: čeština, český jazyk) — славянская мова індаэўрапейскай моўнай сям’і. Належыць да заходнеславянскай падгрупы. Вылучылася з заходніх дыялектаў праславянскай мовы напрыканцы X стагодзьдзя. Чэская літаратура паўстала ў XIV стагодзьдзі, хоць першыя помнікі чэскай пісьменнасьці датаваныя XII стагодзьдзем. Чэскай мовай карыстаюцца каля 11,5 мільёнаў чалавек, зь якіх прыблізна 10 млн. пражываюць у Чэхіі. Цягам апошніх 150 гадоў эмігранты розных хваляў і іхнія нашчадкі расьсяліліся ў Славаччыне, ЗША, Канадзе, Нямеччыне, Аўстрыі, Румыніі, Аўстраліі, Украіне і некаторых іншых краінах. Чэская мова, як і беларуская, належыць да фузыйных моваў, якія вызначаюцца складанай сыстэмай скланеньняў і спражэньняў. Правапіс ужывае рэфармаваную Янам Гусам лацінку. Найболей блізкія да чэскай славацкая, польская і сэрбалужыцкая мовы. З 1 траўня 2004 году чэская мова ўваходзіць у сьпіс афіцыйных моваў Эўразьвязу. Кадыфікацыяй пісьмовага стандарту мовы займаецца Інстытут чэскай мовы Акадэміі навук Чэхіі…:::::::::::::::: чытаць далей

Фон
Выбітныя навукоўцы
Георг Ом

Георг Сыман Ом (па-нямецку: Georg Simon Ohm; 16 сакавіка 1789, Эрлянген — 6 ліпеня 1854, Мюнхэн) — знакаміты нямецкі фізык. У ягоны гонар названая адзінка вымярэньня супраціву Ом. — Нарадзіўся у сям’і беднага сьлесара. Бацька яго, дастаткова разьвіты й адукаваны чалавек, зь дзяцінства прывучаў сына да фізыкі і матэматыкі і ў рэшце рэшт адправіў яго вучыцца ў гімназію. У 1806 г. Ом, скончыўшы курс у гімназіі, пачаў вывучаць матэматычныя навукі ў Эрлягенскім унівэрсытэце, але ўжо пасьля 3-х сэмэстраў кінуў унівэрсытэт і пачаў працаваць настаўнікам у Готштаце (Швайцарыя). У 1809 пакінуў Швайцарыю і, пераехаўшы ў Ноенбург, цалкам прысьвяціў сябе вывучэньню матэматыкі; у 1811 абараніў у Эрлянгене доктарскую дысэртацыю і з 1811 г. па 1813 г. ў якасьці прыват-дацэнта чытаў там жа лекцыі па матэматыцы…:::::::::::::::: чытаць далей

Фон
Неабходныя шаблёны

  {{Навуковец}} — устаўляецца ў артыкулы пра навукоўца
  {{Удзельнік/Навука}} — на асабістую старонку
  {{Накід:Навука}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды па навуцы.
  {{Накід:Мэдыцына}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра мэдыцыну.
  {{Накід:Хімія}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра хімію.
  {{Накід:Біялёгія}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра біялёгію.
  {{Накід:Біялёгія разьвіцьця}} — пра біялёгію разьвіцьця.
  {{Накід:Батаніка}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра батаніку.
  {{Накід:Фізыка}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра фізыку.
  {{Накід:Ядзерная фізыка}} — у артыкулы-накіды пра ядзерную фізыку.
  {{Накід:Матэматыка}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра матэматыку.
  {{Накід:Эканоміка}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра эканоміку.
  {{Накід:Лінгвістыка}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра лінгвістыку.
  {{Накід:Мова}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра мову.


Фон
У іншых праектах
Навука ў Вікінавінах  Навука ў Вікіцытатніку  Навука ў Вікіпадручніку  Навука ў Вікікрыніцах  Навука ў Вікіслоўніку  Навука ў Віківэрсытэце  Навука ў Вікісховішчы Навука ў Віківандроўках
Навіны Цытаты Дапаможнікі Тэксты Вызначэньне Навучаньне Выявы Даведнікі
Фон
Брацкія парталы
Тэхніка Матэматыка Філязофія Гісторыя Геаграфія Хімія


Абнавіць кэш