Перайсьці да зьместу

Партал:Беларусь/Мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Беларуская мова належыць да ўсходняй групы славянскіх моваў. Колькасьць носьбітаў беларускай мовы прыблізна можна ацаніць у 9 мільёнаў. Фармаваньне беларускай мовы пачалося ужо ў XII стагодзьдзі з усходняга дыялекту стараславянскай мовы. Пісьменства ад самага пачатку на аснове кірылічнай графікі. У XIII стагодзьдзі беларуская мова стала дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім. Першая кніга на беларускай мове была надрукаваная і выдадзеная Францішкам Скарынам у 1517 годзе. Літаратурная беларуская мова працягвала разьвівацца ў XIV стагодзьдзі. Аднак пераход да вакарыстаньня польскай мовы ў якасьці дзяржаўнай выклікаў заняпад літаратурнай беларускай мовы. Новая літаратурная беларуская мова паўстала ў XIX стагодзьдзі. Да 1917 году беларуская мова ня мела ўнармаванае граматыкі. Яе распрацоўкай займаліся Павал Шпілеўскі, Браніслаў Тарашкевіч. У 1918 годзе Браніслаў Тарашкевіч апублікаваў граматыку беларускай мовы. На сучасным этапе існуюць два варыянты правапісу беларускай мовы.

Паняткі і тэмы, зьвязаныя зь беларускай мовай:


Беларуская літаратура | Беларускі клясычны правапіс | Беларусазнаўства