Перайсьці да зьместу

Памва Бярында

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Памва Бярында
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1550—1570-я
Памёр 13 ліпеня 1632
Кіеў
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, лексыкограф
Кірунак барока

Па́мва Бяры́нда, сьвецкае імя Па́вал Бяры́нда (1550—1570-я, Галіцыя — 13 ліпеня [ст. ст. 23] 1632, Кіеў) — дзяяч усходнеславянскай культуры[1], лексыкограф, паэт, перакладнік, гравэр і выдавец. Адзін зь першых друкароў на Русі.

Атрымаў выдатную адукацыю. Валодаў старажытнагрэцкай, лацінскай, стараславянскай, старажытнагабрэйскай, беларускай, украінскай мовамі[1]. У сярэдзіне 1590-х гадоў зблізіўся з Львоўскім япіскапам Гедэонам Балабанам(uk), які адкрыў у сваім маёнтку ў Страціне(ru) друкарню і запрасіў Бярынду арганізаваць яе работу. У 1597 року Бярында пераехаў у Страцін і прыступіў да выдавецкай дзейнасьці. У 1604 сумесна з Сімяонам Будзынам выдаў «Служэбнік», а ў 1606 — «Трэбнік». У тым жа 1606]] року Бярында пераехаў са Страціну ў Перамышль(ru), працаваць у тамтэйшага праваслаўнага япіскапа Міхаіла Капысьценскага, а дзейнасьць страцінскай друкарні прыпынілася.

Між 1610 і 1613 рокамі Памва Бярында аўдавеў і прыняў манаства. Сьвецкім імем Бярынды было Павал, але пры пострыгу ў манахі(ru) ён атрымаў імя Памва. У 1614—1616 роках служыў у друкарні(ru)[1] львоўскага Ўсьпенскага брацтва(ru) і выкладаў у брацкай школе(ru).

У 1615 року Кіева-Пячэрскі архімандрыт Елісей Плецянецкі(ru) набыў непрацоўную страцінскую друкарню і зноў запрасіў туды працаваць Памву Бярынду. Пасьля Плецянецкі вывез друкарню цалкам са Страціну ў Кіеў, дзе на ейнай аснове была створаная друкарня Кіева-Пячэрскай лаўры. У 1619 Бярында разам з сынам Лукашам пераехаў у Кіеў і працаваў у гэтай друкарні да канца жыцьця, а ў пэрыяд з 1627 па 1629 рокі і ўзначальваў. У 1620 ерусалімскі патрыярх Феафан III(ru) удастоіў Памву Бярынду званьня пратасінкела(ru). Памёр Памва Бярында 13 ліпеня 1632 року ў Кіеве.

Першая старонка аднаго з найстарэйшых слоўнікаў беларускай і ўкраінскай моваў — «Лексіконъ славенорωсскїй и именъ Тлъкованїє» Памвы Бярынды

«Лексіконъ славенорωсскїй и Именъ тлъкованїє»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Лексіконъ славенорωсскїй и Именъ тлъкованїє» Памвы Бярынды, над якім ён працаваў 30 гадоў[1] — значнае дасягненьне старабеларускага і стараўкраінскага слоўніцтва. Складаецца зь дзьвюх частак: «лексыкон» — царкоўнаслав.-бел.-ўкр.[2] слоўнік; і «…Імёны ўласныя» — збор тлумачэньняў тапонімаў і антрапонімаў, а таксама агульных назваў неславянскага паходжаньня. У памятцы амаль 7000 артыкулаў (каля 5000 у 1-й частцы, 2000 — у 2-й, сярод якіх каля 1400 уласных імёнаў).

Літаратурная творчасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Памва Бярында быў адным з пачынальнікаў паэзіі і школьнай драмы ва Ўкраіне.

У 1616 року Бярында надрукаваў у Львове свой першы твор — калядны дыялёг з пралёгу, прамоваў сямі хлопцаў і эпілёгу «На Рождѣство Хрыста вѣршѣ для утѣхы православнимъ христианамъ»[1]. Разам з дыялёгам там былі й іншыя вершы на царкоўныя тэмы. Вершы выкарыстоўваліся для дэклямацыі вучнямі брацкіх школаў і мелі вялікую папулярнасьць — іх перапісвалі ў XVII стагодзьдзі ў Маскве. У разьвіцьці жанраў украінскай літаратуры гэтыя вершы былі пераходным этапам ад паэзіі да драмы.

У розны час Бярында працаваў над напісаньнем, рэдагаваньнем і выданьнем такіх кніг і ксыляграфіі, як:

  • «Служэбнік» (Страцін, 1604)
  • «Трэбнік» (Страцін, 1606)
  • «Яна Златавуста кніга пра святарства» (Львоў, 1614)
  • Ксыляграфія з выявай эвангеліста Яна (Львоў, 1616)
  • «Віршы на Каляды Госпада Бога і Спаса нашага Ісуса Хрыста» (Львоў, 1616)
  • «Анфалягіён» (Кіеў, 1619)
  • «Намаканон» (Кіеў, 1620)
  • «Гутаркі Яна Златавуста на 14 пасланьняў апостала Паўла» (Кіеў, 1623)
  • «Гутаркі Яна Златавуста на Дзеі апосталаў» (Кіеў, 1624)
  • «Тлумачэньне на „Апакаліпсыс Андрэя Кесарыйскага“» (Кіеў, 1625)
  • «Трыёда(ru) посная» (Кіеў, 1627)
  • «От Отечьника скитскаго повесть удивителна о диаволе» (Кіеў, 1627) (прыпісваецца)
  • «Лексыкон славенароскі й імёнаў тлумачэнне» (Кіеў, 1627) — першы слоўнік царкоўнаславянскіх словаў зь перакладам на ўкраінскую[3].
  • «Павучаньні авы Дарафея» (Кіеў, 1628)
  • «Любомудрейшаго кир Агапита главизны поучителны» (Кіеў, 1628)
  • Ксыляграфія «Вязьніца богаўгодных сьвятых асуджанік» (Кіеў, 1629)
  • «Імналёгіі» (Кіеў, 1630) — панегірык-акраверш, прысьвечаны Пятру Магіле
  • «Трыёда каляровая»

Дрэварыт з партрэтам Памвы Бярынды стварыў мастак Васіль Перавальскі(uk).

  1. ^ а б в г д Берында Памва // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 56. — 737 с.
  2. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 413.
  3. ^ П.Беринда. «Лексіконъ славенорωсскїй и именъ Тлъкованїє»
  • В. В. Німчук. Памво Беринда і його «Лексіконъ славенорωсскїй и именъ Тлъкованїє»
  • Українська радянська енциклопедія. В 12-ти томах / За ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Гол. редакція УРЕ, 1974—1985.
  • В. В. Німчук. Беринда Памво // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9
  • Житецкий П. Очерк литературной истории малорусского наречия в XVII веке. К., 1888.  (рас.)
  • Сычевская А. И. Памва Берында и его вирши… К., 1912.  (рас.)
  • Горецький П. Й. Памва Беринда і його «Лексикон славеноросскій». «Українська мова в школі», 1956, № 2.
  • Гайдай Л. Історія України в особах, термінах, назвах і поняттях. — Луцьк: Вежа, 2000.
  • Довідник з історії України. За ред. І. Підкови та Р.Шуста. — К.: Генеза, 1993.
  • Енциклопедія «Українська мова». Беринда Памво.
  • Малий словник історії України / Відповідальний редактор Валерій Смолій. — К.: Либідь, 1997.
  • «Кур'єр ЮНЕСКО», вересень, 1990.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Памва Бярындасховішча мультымэдыйных матэрыялаў