Перайсьці да зьместу

Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў (Астрашыцкі Гарадок)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў
Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў
Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў
Краіна Беларусь
Вёска Астрашыцкі Гарадок
Каардынаты 54°04′48.22″ пн. ш. 27°40′50.17″ у. д. / 54.0800611° пн. ш. 27.6806028° у. д. / 54.0800611; 27.6806028Каардынаты: 54°04′48.22″ пн. ш. 27°40′50.17″ у. д. / 54.0800611° пн. ш. 27.6806028° у. д. / 54.0800611; 27.6806028
Архітэктурны стыль нэаготыка
Дата заснаваньня XVIII ст.
Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў на мапе Беларусі
Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў
Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў
Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў
Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў на Вікісховішчы

Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. у Астрашыцкім Гарадку. Знаходзіўся за 1 км ад мястэчка. Твор архітэктуры рэтраспэктыўнай готыкі.

Вялікае Княсва Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У інвэнтары 1745 году ўпамінаецца драўляная сядзіба, якую збудавалі замест замка, вядомага з інвэнтару 1650 году.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У першай палове XІX ст. за 1 км ад Астрашыцкага Гарадку збудавалі мураваны палац, які згарэў у 1860 годзе. Да 1876 году каля згарэлага паставілі новы палац.

Комплекс XVIII ст. складаўся з драўлянага палаца (меў шэраг жылых, гаспадарчых, парадных пакояў з выхадам у бок зьвярынца), некалькіх гаспадарчых пабудоваў побач з палацам, фальварку з двума жылымі будынкамі, пякарняй, стайняй, аборай, броварамі ды іншым. За сядзібай былі ставы з млынамі і рыбныя сажалкі.

Мураваны 2-павярховы палац першай паловы XIX — помнік архітэктуры рэтраспэктыўнай готыкі. Вылучаўся 4-яруснай квадратнай у пляне вежай, завершанай чатырма шчытамі і чатырма кутнімі дэкаратыўнымі вежачкамі. У палацы захоўвалася каштоўная калекцыя твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сабраная Міхалам Тышкевічам.

Новы мураваны палац сярэдзіны XIX ст. складаўся з 2-павярховых прастакутных у пляне цэнтральных і двух бакавых аб’ёмаў, злучаных паміж сабой 1-павярховымі часткамі. На галоўным фасадзе аб’ёмы ўтваралі рызаліты, да цэнтральнага рызаліта далучаўся прастакутны ў пляне тамбур зь вялікай тэрасай наверсе, што злучаўся з параднай заляй другога паверху. Палацы атачаў вялікі парк, у якім быў зьвярынец[1].

  1. ^ Якімовіч Ю. Астрашыцка-Гарадоцкія замкава-палацавыя комплексы // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 60.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.