Палацава-паркавы комплекс Патоцкіх (Высокае)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Патоцкіх
| |
Палац Патоцкіх
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Высокае |
Каардынаты | 52°22′08.67″ пн. ш. 23°22′03.92″ у. д. / 52.369075° пн. ш. 23.3677556° у. д.Каардынаты: 52°22′08.67″ пн. ш. 23°22′03.92″ у. д. / 52.369075° пн. ш. 23.3677556° у. д. |
Палацава-паркавы комплекс Патоцкіх | |
Палацава-паркавы комплекс Патоцкіх на Вікісховішчы |
Палацава-паркавы комплекс Патоцкіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. у Высокім. Знаходзіцца на заходнім беразе ракі Пульвы, каля замка Сапегаў. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаецца з палаца, флігеляў (афіцынаў), гаспадарчых пабудоваў, агароджы з брамай і парку.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваны палац у Высокім у 1815 годзе заклала Пелагея з Патоцкіх, жонка Паўла Сапегі. Будаваньне рэзыдэнцыі працягвалася пяць гадоў. У 1895 годзе парк пераплянавалі пад кіраўніцтвам Валяр’яна Кронэнбэрга.
За савецкім часам моцна парушылі кампазыцыю ансамблю: на яго тэрыторыі збудавалі жылыя дамы, гаспадарчыя аб’екты і новы будынак школы-інтэрната
У 1990-я гады пачалося аднаўленьне комплексу.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры клясыцызму. Палацавы комплекс складаўся з трох карпусоў: цэнтральнага рэпрэзэнтацыйнага палаца і дзьвюх бакавых 1-павярховых афіцынаў. Асноўны будынак мае сымэтрычную кампазыцыю з 2-павярховай цэнтральнай часткай і 1-павярховымі крыламі. Цэнтральная частка, накрытая 2-схільным дахам, на галоўным паўднёвым фасадзе вылучаецца 4-калённым портыкам з трыкутным франтонам, а на супрацьлеглым фасадзе завяршаецца ступеньчатым атыкам. Тыльны фасад вылучаўся 3-восевым рызалітам і меў тэрасу дзеля агляду навакольля.
Унутраны плян палаца калідорнага тыпу. Праз увесь корпус падоўжнай восьсю праходзіць шырокі сьветлавы калідор, да якога з двух бакоў далучаюцца жылыя пакоі. Пры галоўным уваходзе быў шырокі вэстыбюль, насупраць якога разьмяшчалася парадная заля з выхадам у парк.
Бакавыя флігелі маюць больш сьціплы выгляд. Іх гладкія сьцены праразаюцца невялікімі прастакутнымі вокнамі. Тарцовыя сьцены, што выходзяць на ўзроўні галоўнага фасаду палаца, дэкаруюцца 6-калённымі портыкамі дарычнага ордэра і завяршаюцца высокімі трыкутнымі шчыткамі. Тры портыкі злучаюць усю кампазыцыю ў адзіны архітэктурны ансамбль.
Парк
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Парк займае плошчу каля 50 га. Яго фармаваньне пачалося за часамі Сапегаў з 1678 году і працягвалася пры ўзьвядзеньні рэзыдэнцыі Патоцкіх. Замак і стары парк з сажалкай атачаліся валамі і равамі. Новы парк заклалі ў першай палове XІX ст. у адпаведнасьці з найлепшымі традыцыямі пэйзажнага стылю. Кампазыцыя парку паступова зьмянялася. У выніку пераплянаваньня 1895 году ўтварыліся дзьве часткі, падзеленыя ставам і каналам. Паступова парк набыў рысы пэйзажнага натуралістычнага тыпу. Асноўны маршрут шпацыру паркам — простая каштанавая алея[1].
-
Адноўленая агароджа парка
-
Панарамны здымак парка
-
Паркавае возера
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Н. Орда, 23 красавіка 1876 г.
-
1886 г.
-
да 1900 г.
-
да 1900 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1880-я гг.
-
1913 г.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1917 г.
-
1917 г.
-
17 верасьня 1917 г.
-
да 1939 г.
-
Ю. Клос, 1930 г.
-
1930-я гг.
-
1930-я гг.
-
1934 г.
-
1934 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Флігель
-
Агароджа
-
Парк
-
Гаспадарчая пабудова
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Высокаўская сядзіба // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 137.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000337 |