Перайсьці да зьместу

Падручны польска-беларускі слоўнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Падручны польска-беларускі слоўнік
Падручны польска-беларускі слоўнік
па-польску: Podręczny słownik polsko-białoruski
Мова арыгіналу: беларуская мова і польская мова
Публікацыя: 1962
Выдавецтва: Ведза Паўшэхна[d]

Падру́чны по́льска-белару́скі сло́ўнік (ППБС-62) — лінгвістычны слоўнік, выдадзены ў 1962 року ў Варшаве. Галоўныя рэдактары — Антаніна Абрэмбская-Яблонская і Мікалай Бірыла[1]. Налічвае каля 40 000 словаў[2].

Работа над слоўнікам пачалася ў 1955 року ў сэктары беларускай філялёгіі пры Польска-савецкім інстытуце(d). Кіравала працай загадчыца катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту прафэсарка Антаніна Абрэмбская-Яблонская, бралі ўдзел таксама супрацоўнікі сэктару беларускай філялёгіі Польска-савецкага інстытуту і катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту Лідзія Базылюк, Лідзія Галявінская, Ларыса Гутнік, Барыс Мерынг і Баляслаў Манкевіч. Зь беларускага боку ўдзельнічаў мовазнавец акадэмік Мікалай Бірыла, які ў той час працаваў загадчыкам сэктару тэрміналёгіі Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук БССР і чытаў лекцыі па беларускай мове ў Варшаўскім унівэрсытэце. Але і пасьля вяртаньня ў Беларусь ён працягваў удзел у працы над слоўнікам па пошце[3].