Перайсьці да зьместу

Мікалай Бірыла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «М. Бірыла»)
Мікалай Бірыла
Дата нараджэньня 10 верасьня 1923(1923-09-10)[1]
Месца нараджэньня вёска Скварцы, Койданаўская воласьць, Менскі павет, БССР
Дата сьмерці 1 кастрычніка 1992(1992-10-01) (69 гадоў) або 30 верасьня 1992(1992-09-30)[2] (69 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы Менскі пэдагагічны інстытут (1947)
Занятак мовазнавец, дыялектоляг
Навуковая сфэра мовазнаўства
Месца працы Акадэмія навук БССР (1947—1992)
Навуковая ступень доктар філялягічных навук[d]
Узнагароды Знак Пашаны (1976), Заслужаны дзяяч навукі Беларусі (1978)

Мікала́й Васі́левіч Біры́ла (10 верасьня 1923, в. Скварцы, Койданаўская воласьць, Менскі павет, БССР — 30 верасьня 1992) — беларускі мовазнавец. Акадэмік АН Беларусі (1977, чалец-карэспандэнт 1972), доктар філялягічных навук (1969), прафэсар (1971). Заслужаны дзяяч навукі Беларусі (1978).

Удзельнік Другой сусьветнай вайны ў складзе партызанскага атраду[3]. Закончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1947). З 1947 г. у Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН Беларусі. У 1956—1958 гг. прафэсар катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту. З 1959 г. у Інстытуце мовазнаўства АН Беларусі, з 1977 г. адначасова выконваючы абавязкі акадэміка-сакратара. У 1982—1992 гг. акадэмік-сакратар Аддзяленьня грамадзкіх навук АН Беларусі. Навуковыя працы ў галіне беларускай дыялекталёгіі, сучаснай беларускай літаратурнай мовы, анамастыкі і лексыкаграфіі. Аўтар манаграфіяў «Беларуская антрапанімія» (т. 1—3, 1966—1982), «Націск назоўнікаў у сучаснай беларускай мове» (1986). Суаўтар прац «Дыялекталягічны атляс беларускай мовы» (1963) і «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—1969; Дзяржаўная прэмія СССР 1971), «Беларуская граматыка» (ч. 1—2, 1985—1986), «Лексічны атлас беларускай мовы» (т. 1, 1992) і інш. Прымаў удзел у падрыхтоўцы і рэдагаваньні слоўніка «Славянская анамастычная тэрміналёгія» (Скопле, 1983), «Слоўніка беларускай мовы» (1987).

Пахаваны на Ўсходніх могілках Менску.

Выбраная бібліяграфія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Бірыла М. В. Беларускія антрапанімічныя назвы ў іх адносінах да антрапанімічных назваў іншых славянскіх моў (рускай, украінскай, польскай). Мінск, 1963.
  • Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы. Мінск, 1966.
  • Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораные ад апелятыўнай лексікі. Мінск, 1969.
  • Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. 3. Структура ўласных мужчынскіх імен. Мінск, 1982.
  • Бірыла М. В. Націск назоўнікаў у сучаснай беларускай мове. Мінск, 1986.
  • Бірыла М. В. Тыпалогія і геаграфія славянскіх прозвішчаў. Мінск, 1988.
  • Бірыла М. В. Слоўнік націску ў беларускай мове. Мінск, 1992.
  • Бірыла М. В., Ванагас А. П. Літоўскія элементы ў беларускай анамастыцы. Мінск, 1968.
  • Бірыла М. В., Лемцюгова В. П. Анамастычныя словоўтваральныя элементы на ўсходне- і заходнеславянскіх мовах. (Адантрапанімічныя айконімы). Мінск, 1973.
  • Бирилло Н. В., Булахов М. Г., Судник М. Р. Белорусский язык // Языки народов СССР, т. 1. М., 1966.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
  1. ^ Bibliothèque nationale de France Mikalaï Basilevitch Biryla // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ Мікалай Васільевіч Бірыла. Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба КоласаПраверана 10 студзеня 2012 г.