Павал Марціновіч
Павал Марціновіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 27 чэрвеня 1954 |
Памёр | красавік 2017 (62 гады) |
Бацькі | Аркадзь Марціновіч Леаніла Сымонаўна Марціновіч[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік, пісьменьнік, паэт |
Павал Аркадзевіч Марціновіч (27 чэрвеня 1954, Менск — красавік 2017) — беларускі паэт, перакладчык.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 27 чэрвеня 1954 году ў Менску ў сям’і пісьменьніка Аркадзя Марціновіча.
У 1971 годзе паступіў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Пасьля трэцяга курсу перавёўся на завочнае аддзяленьне, якое скончыў у 1976 годзе і адначасова пачаў працаваць памочнікам галоўнага рэжысэра па літаратурнай частцы Рэспубліканскага тэатру юнага гледача. У 1978—1979 гадох — літаратурны супрацоўнік рэдакцыі часопісу «Вясёлка». Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1976 году.
Памёр у красавіку 2017 году. Крэміраваны 28 красавіка ў Менскім крэматорыі[1].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар зборнікаў вершаў «Прадвесьне» (1975), «Час бурштыну» (1977). Выдаў кніжкі вершаў для дзяцей «Пасьпяшайся ў наш звярынец!» (1978), «Жыў-быў воўк» (1979), «Дзядзька Сон» (1980), «Сталёвы бусел» (1989).
Перакладаў з ангельскай, летувіскай, польскай, чэскай моваў на беларускую. У яго перакладзе асобнымі выданьнямі выйшлі аповесьць В. Стыблавай «Мой брацік» (1977), зборнік чэскіх народных казак «Кубачак, вары!» (1977), аповесьці В. Бубніса «Белы вецер. Рамунас» (1978), зборнік вершаў «Рамоначак-рамунеле» (1979), раман Я. Козака «Гняздо бусла» (1979), аповесьць А. Крысьці «Нябожчыкава люстэрка» (зборнік «Замежны дэтэктыў», 1988).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Павел Аркадзевіч Марціновіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Менск, БелЭн, 1992—1995.