Агата Крысьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Агата Крысьці
Agatha Christie
Мэмарыяльная дошка ў гонар Агаты Крысьці
Мэмарыяльная дошка ў гонар Агаты Крысьці
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 15 верасьня 1890
Торкі, Ангельшчына
Памерла 12 студзеня 1976
Ўолінгфорд, Ангельшчына
Пахаваная Чолсі[d]
Сужэнец Max Mallowan[d]
Дзеці Rosalind Hicks[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца
Гады творчасьці 19201976
Жанр дэтэктыў, раман
Мова ангельская
Узнагароды
Подпіс Agatha Christie's signature.png
Wikisource-logo.svg Творы ў Вікікрыніцах
Творы на сайце Knihi.com
'

Агата Мэры Кларыса Малоўэн, (па-ангельску: Agatha Mary Clarissa, Lady Mallowan), пры нараджэньні Мілер (па-ангельску: Miller), больш вядомая паводле прозьвішча мужа як Агата Крысьці (15 верасьня 1890, Торкі, Дэвон, Ангельшчына12 студзеня 1976, Ўолінгфорд, Ангельшчына) — ангельская пісьменьніца. Сусьветна вядомая аўтарка дэтэктыўнай прозы.

Дэбютавала раманам «Таямнічая гісторыя» (1920). Шматлікія раманы (больш за 60) «Пуаро расьсьледуе» (1924), «Таямніца камінаў» (1925), «Забойства Роджэра Экрайда» (1926), «Усходні экспрэс» (1934), «Забойства па алфавіце» (1936), «Сьмерць на Ніле» (1937), «Дзесяць негрыцянят» (1939), «Н або М?» (1941), «Труп у бібліятэцы» (1942), «Крывая хаціна» (1949), «Кот сярод галубоў» (1959) і іншыя, п’есы «Пастка», «Сьведка абвінавачаньня» (абедзьве 1954), «Бледны конь» (1961), «Трэцяя» (1966) і іншыя напісаны ў жанры гэтак званага інтуітыўнага дэтэктыва. Злачынства ў іх выкрываецца не з дапамогай фактаў і рэчавых доказаў, а дзякуючы выключнай псыхалягічнай праніклівасьці й незвычайнай назіральнасьці герояў — Джэйн Марпл і прафэсійнага вышукніка Эркюля Пуаро. Творам Агаты Крысьці ўласьцівы тонкі гумар, дакладнасьць дэталяў у абмалёўцы калізіяў і пэрсанажаў. За літаратурную творчасьць ёй быў нададзены шляхетны тытул.

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Нябожчыкава люстэрка // Замежны дэтэктыў. Мн., 1988.
  • Апавяданьні // Замежны дэтэктыў. Мн., 1991.