Васіль Вашчыла
Васіль Вашчыла | |
Дата нараджэньня | 1690 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 28 жніўня 1744 |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | дызэнтэрыя[d] |
Васі́ль Вашчы́ла (1690, в. Лобжа, Крычаўскі павет, Мсьціслаўскае ваяводзтва — 28 жніўня 1744, Кіеў) — кіраўнік Крычаўскага антыфэўдальнага паўстаньня 1743—1744 гадоў, войт вёскі Селішчы Крычаўскага староства[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насіў скаргі на арандатараў уладальніку староства, Гераніму Флярыяну Радзівілу, за што быў неаднаразова зьняволены. У траўні 1740 году ўзначаліў узброены атрад зь некалькіх сотняў сялянаў, да якіх пазьней далучыліся сяляне зь іншых шляхецкіх уладаньняў і з-за мяжы[1]. У канцы 1743—пач. 1744 сялянская барацьба набыла характар узброенага паўстаньня. Пасьля паразы паўстаньня Вашчылу ўдалося ўцячы на Латакоўскі расейскі фарпост, адкуль ён быў перавезены на Цімошынскую памежную заставу. Радзівіл запатрабаваў выдаць Вашчылу як сялянскага важака. Каб не патрапіць у рукі карнікаў, Вашчыла выдаў сябе за расейскага падданага. Пакуль ішло сьледзтва, ён сядзеў у Кіева-Пячэрскай крэпасьці, дзе захварэў на дызэнтэрыю й неўзабаве памёр[1].
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Уладзімер Караткевіч прысьвяціў Вашчылу расейскамоўную вершаваную легенду «Вощила на горе Маяк», якая не ўвайшла ў ягоныя пажыцьцёвыя зборнікі паэзіі[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Вашчыла Васіль Мацвеевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994. — Т. 2. — С. 239. — 537 с. — 20 000 ас. — ISBN 5-85700-142-0
- ^ Уладзімір Караткевіч. Збор твораў у 25 тамах.. — Менск: Мастацкая літаратура, 2012. — Т. 1. — С. 231, 494. — 533 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-02-1333-4