Ошава
| Ошава анг. Oshawa | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | |||
|---|---|---|---|
| Правінцыя | Антарыё | ||
| Рэгіён | Дэргэм | ||
| Дата заснаваньня | 1850 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 106 ± 1 м | ||
| Часавы пас | EDT[d] | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | |||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 905, 289 і 365 | ||
| Паштовы індэкс | L1G, L1H, L1J, L1K і L1L | ||
| Сайт | oshawa.ca | ||
| Ошава на мапе Канады Ошава | |||
Ошава (па-ангельску: Oshawa) — горад у Канадзе, разьмешчаны ў правінцыі Антарыё на беразе возера Антарыё, прыкладна каля 60 км на ўсход ад Таронта.
Ошава ў 2011 годзе была прызнана «аўтамабільнай сталіцай Канады»[3], раней падзяляючы гэты тытул з горадам Ўінсар. Аўтамабільная прамысловасьць, у прыватнасьці, грунтуецца на канадзкім падразьдзяленьні кампаніі General Motors, якое знаходзіцца ў авангардзе мясцовай эканомікі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гісторыкі лічаць, што вобласьць, якую на сёньня займае Ошава, зьяўлялася перавалачным пунктам для гандлю мяхамі. Мяхі грузіліся на каноэ індзейцамі ў гавані Ошава й транспартаваліся ў розныя індзейскія гандлёвыя кропкі, разьмешчаных на захадзе ў вусьце ракі. Каля 1760 году французы пабудавалі гандлёвы пост недалёка ад гавані, які аднак пазьней быў у заняпадзе, але ягоныя руіны далі прытулак першым імігрантам з Эўропы.
У канцы XVIII стагодзьдзя мясцовы жыхар, Роджэр Конант, пачаў экспартаваць ласось у ЗША. Ягоны посьпех у гэтай справе прыцягнуў далейшую міграцыі ў рэгіён. Вялікая колькасьць імігрантаў былі ляялістамі Аб’яднанай Імпэрыі, якія зьехалі зь незалежнай ЗША, каб жыць пад брытанскім панаваньнем. Пазьнейная павялічылася ірляндзкія й франка-канадзкая іміграцыя, пасьля чаго пачаўся працэс індустрыялізацыі гораду. Статус гораду быў атрыманы ў 1857 годзе.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Асноўнай галіной эканомікі Ошава заўсёды зьяўлялася аўтамабілебудаваньне, у якім асаблівае месца займае канадзкае падразьдзяленьне General Motors. З часу заснаваньня буйных зборачных заводаў кампаніяй McLaughlin Carriage Company у 1876 годзе, яны, таксама як і штаб-кватэра GMC, да гэтага часу разьмяшчаюцца ў межах гораду.
У Ошава таксама было заснавана конегадоўчае прадпрыемства Windfields Farm, дзе нарадзіўся від вядомага канадзкага рысаку Паўночны Танцор.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ archINFORM (ням.) — 1994.
- ↑ Canada 2021 Census
- ↑ Macaluso, Grace (February 7, 2012). "Oshawa automotive capital of Canada". Windsor Star online.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |