Абмеркаваньне:Ордэн Айчыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Назва[рэдагаваць крыніцу]

На маю думку, варта артыкул называць проста Ордэн Айчыны. Беларусь — гэта чыста фішка расейскай Вікіпэдыі, каб паказаць, што гэта ня іх ордэн. Мяркую, што ў беларускай Вікіпэдыі такі артыкул мусіць быць асноўным. —zedlik 22:46, 20 кастрычніка 2008 (UTC)

Згодзен. Тутака я памыліўся, але гэтыя пытаньні вырашаюцца па меры стварэньня артыкулаў. --Ліцьвін 11:07, 21 кастрычніка 2008 (UTC)
Насамрэч гэта не да вас было, болей да аўтара артыкулаў, але зараз ужо не істотна :) —zedlik 23:50, 21 кастрычніка 2008 (UTC)
З іншага боку, ёсьць іншыя ордэны з гэткай назвай: ru:Орден Отечества. Мяркую, што неадназначнасьць будзе больш слушнай. --EugeneZelenko 13:45, 21 кастрычніка 2008 (UTC)
Я глядзеў тую старонку, але па сутнасьці там толькі беларускі ордэн з такой назвай, астатнія прыцягнутыя за вушы, таму тут усё лягічней будзе разьвязаць празь неадназначнасьць у назьве і беларускім ордэнам па змоўчаньні. —zedlik 23:50, 21 кастрычніка 2008 (UTC)
Я мяркую, што беларуская Вікіпэдыя мусіць мець беларусацэнтрычнасьць (бо ў ёй у першую чаргу шукаюць інфармацыю беларускамоўныя людзі) і для беларускага ордэну варта пакінуць артыкул Ордэн Айчыны, а для астатніх зрабіць Ордэн Айчыны (неадназначнасьць). --Red_Winged_Duck 14:07, 21 кастрычніка 2008 (UTC)
Падтрымліваю, тым больш там не дакладна такія ж назвы. —zedlik 23:50, 21 кастрычніка 2008 (UTC)

Значнасьць[рэдагаваць крыніцу]

вышэйшы ордэн Рэспублікі Беларусь - гэта праўда? --Ліцьвін 11:32, 21 кастрычніка 2008 (UTC)

мяркуючы па таўшчыні гербу, так :) а калі сур’ёзна то па спасылцы-крыніцы ў апісаньні выявы пішуць, што вышэйшы. —zedlik 23:50, 21 кастрычніка 2008 (UTC)